***

Ольга Дмитриева Пиир: литературный дневник

Мой край
Анатолий Яльницкий



Прывітанне,мой край, прывітанне!
Як жа хутка праносіцца час!
Там, за вёскай, дарог скрыжаванне,
На якое вяртаўся не раз.


Многа раз я збіраўся спачатку
Аднавіць свой загадкавы шлях.
Не аднойчы кідалі пальчатку
Наравістая доля і страх.


Дадаваў мне магутныя сілы
І падтрымку даваў родны край,
Круг буслоў, што над хатай кружылі,
Шапатлівы бярозавы гай.


Без таго не пражыць і хвіліны,
Каб не помніць з падзякай пра вас,
Дзе ў далёкай глушы журавіны
Вышывалі балотны палас.


Папрашу я бацькоў прабачэння
За няўдзячнасць, разгублены крок,
Што ў жыццёвым складаным кручэнні
Зноў памылак пазбегнуць не змог.



Другие статьи в литературном дневнике: