Нарадзіўся ў ліпені 1989 года ў цудоўным беларускім горадзе Гомеле, дзе і жыву па сённяшні дзень. Жанаты. Ёсць сын. Адукацыя вышэйшая, па дыплому географ, выкладчык геаграфіі. Адпрацаваў два гады настаўнікам у хойніцкай школе – выкладаў геаграфію (6-11 класы), біялогію (6-7 класы), АБЖ (5-9 класы), чалавек і свет (5 клас), факультатывы. Цікавасці і захапленні: чытаю кнігі, катаюся на ровары, збіраю галаваломкі, назіраю за прыродай і цягнікамі, падарожнічаю і вандрую, запісваю сны, самаразвіваюся. Працую ва ўніверсітэце, дзе займаюся рамонтам і абслугоўваннем кампутарнай і іншай тэхнікі, наладкай сістэм і сетак, удзельнічаю ў прыёмнай камісіі.
Напрамкі творчасці: звычайна гэта лірыка, часам фантастыка і вершы, прысвечаныя пэўным людзям. Паэтычны стаж больш за пятнаццаць гадоў (з лістапада 2009 года). Ствараю і прозу (спасылка ўнізе) – аповесці, апавяданні, замалёўкі (фантастыка і магічны рэалізм, назіранні, разважанні, агляды, выдумкі, моманты з жыцця, успаміны). Пішу на беларускай і расійскай мовах. На сайце з 26 сакавіка 2016 года.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.