Эх, Мiкола, ты, Мiкола...

***
                Светлай памяці паэта Міколы Шабовіча

Эх, Мікола, ты, Мікола,
Зараз хто цябе наўкола?
Сябра, мо, Пятровіч Дзіма,
Нарачанская радзіма,
Мама, можа, там таксама,
Ці якая з вершаў дама?

Не званіў даўно Міколу,
Нібы ўсё чакаў дазволу…
Смерць жа, мілы мой Мікола,
К нам прыходзіць без дазволу
І бярэ душу на неба.
Там рэдактар ёй не трэба!
Ды патрэбны й ёй паэты…
Эх, Мікола, дзе ты, дзе ты?

Застануцца толькі вершы.
Не апошні ты й не першы…
Ўсё з табой, Мікола, ясна:
Ты пакінуў нас заўчасна.

Застанецца толькі памяць
Аб табе ў такую замець...

17. 11. 2021 г.


Рецензии
Так яно заўжды, усё здаецца паспееш, а нечакана застаюцца толькі успаміны!
Не званіў даўно Міколу,
Нібы ўсё чакаў дазволу…
Смерць жа, мілы мой Мікола,
К нам прыходзіць без дазволу
І бярэ душу на неба.
І рэдактар ёй не трэба!
Ды патрэбны й ёй паэты…
Эх, Мікола, дзе ты, дзе ты?

HTTPS://STIHI.RU/2021/08/29/1137

http://www.stihi.ru/2017/05/31/68
Здароўя светлага жыцця!

Николай Сергеевич 01   21.11.2021 11:19     Заявить о нарушении
Дзякуй! І вам - моцнага здароўя і ўсяго добрага!

Юрий Боровицкий   21.11.2021 11:41   Заявить о нарушении
Самага добрага, самага светлага Вам!

Николай Сергеевич 01   21.11.2021 11:50   Заявить о нарушении