Да бабулi

     У госцi да бабулi
     Я езджу кожны год,
     Каб прапалоць цыбулю,
     Дзе зелля карагод,

     Дапамагчы каб сена
     Скасiць i насушыць,
     I дроу сухiх паленнi
     ў дроуніцы злажыць,

     У хаце каб прыбрацца,
     ў хляве i на двары,
     З бабуляй размаўляць каб
     Да самай да зары.

     Люблю яе ласкАвы
     Вясковы гаварок,
     Як быццам сыпле словы
     Расквечаны вянок.

     Так трапна, так прыгожа
     Прыложыць, бы лiсток,
     Як быццам тчэ рагожу
     Цi яркi паясок.

     Яе яскравы гумар
     Сагрэе душу мне,
     Напоўнiць сэрца ласкай.
     I гора ўсё мiне.

     Не пойме той, хто змалку
     Ў бабулi не бываў,
     Лагоднасцi,любовi,
     Цяпла не адчуваў.
    


Рецензии
Добры верш, цеплынёю i любоую ад яго вее.

Толькi каб было лiтаратурна правiльна у радку

Укасiць i насушыць,

я напiсала б

Скасiць i пасушыць.

Дабра Вам i натхнення!

Надежда Чмара   26.01.2014 13:27     Заявить о нарушении
Дзякуй Вам. Вы маеце рацыю на свой погляд . Я пісала так, як казала мне бабуля: -" Унучка, збегай на загрэблю, укасі посцілку,дзве атавы, трэба ж сена патрохі насушыць на зіму." Укасі - трохі , не усю атаву, а столькі, колькі зможаш прынесці. Патрохі, многа разоу - вось на зіму і хопіць. Тут трэба падумаць, як будзе трапней сэнс перадаць . Не заусёды мы маглі касіць і сушыць сена вазамі.Удзячна за уважлівае чытанне верша.

Людмила Брановская   26.01.2014 22:30   Заявить о нарушении
Скасіць у маім разуменні - скасіць усё.

Людмила Брановская   26.01.2014 22:31   Заявить о нарушении
Действительно - что ни сельцо, то своё словцо. Вы правы.

Надежда Чмара   26.01.2014 23:22   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.