Рецензия на «На Радзiме маёй старажытны ёсць звычай...» (Елена Домейко)

Елена, а почему вы позволяете себе публиковать на своей странице чужие стихи под своим именем (свидетельство о публикации) да еще с искажениями?

http://www.stihi.ru/2012/03/28/5326

Михась Башлаков давал вам свое согласие на подобные действия?

Это оригинал.

.
РАДАЎНІЦА

Міхась Башлакоў

На Радзіме маёй старажытны ёсць звычай
На магілы да продкаў прыходзіць вясной
Гэты дзень настае…
І нас быццам хто кліча
Сцелем белы абрус, тканы ўмелай рукой.

Пасярэдзіне Пасха – царыца ў кароне,
Фарбаваныя яйкі, каўбасы, тварог.
Чарка кругам абыйдзе – і радня загамоніць,
І гарэлкі ліне на магільны мурог.

І, здаецца пачую голас бабкі Улляны,
З ёю побач прысядзе яе ціхі Міхей.
Прыйдзе бацька Захар, дзяцька Федзя загляне.
І зноў чарка па крузе ўсіх абыйдзе людзей.

Вечны сон адляцеў… Адпусціла сяліба,
Як пачулі яны: нехта помніць пра іх…
І на гэту гамонку паціху прыклыпае
Дзед Карней па-суседску ў валёнках старых.

А за імі прымрояцца даўнія лікі
Наплываюць чаўны паўзабытых плямён.
Уся Славяншчына тут…
Хто іх, хто іх паклікаў?
Нібы рысы жыцця перасеклі далонь…

Гэта памяць жывых сёння, сёння іх кліча…

Ўся Славяншчына тут…
Жыць адзінай сям’ёй
На Радзіме маёй стражытны ёсць звычай:
На магілы да продкаў прыходзіць вясной…
.
Выдавецтва "Ураджай" Минск 2000
.
Башлакоў Міхаіл Захаравіч
Нарадзіўся 27. 04. 1951 г. у пасёлку Станцыя Церуха (цяпер в. Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1976 г. скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Пасля заканчэння вучобы (1973) працаваў настаўнікам у Нісімкавіцкай СШ Чачэрскага раёна (1973-1974), Цеменіцкай СШ на Браншчыне (1974-1975), Пракопаўскай васьмігадовай школе Гомельскага раёна (1975-1978). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Гомеля (1978-1985). З 1985 г. – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гомельскай вобласці. Член СП СССР з 1988 г. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Друкуецца з 1968 г.

Аўтар кніг паэзіі “Начны паром” (1987), “Дні мае залатыя” (1993), “Лілея на цёмнай вадзе” (1994), “Слёзы кнігаўкі” (1994),”Як слёзы горкія Айчыны” (1999), “Матчыны грыбы перабіраю” (2000), “Пяро зязюлі падніму” (2001), “Світальныя коні” (200?). Лаурэат літаратурнай прэміі Баяна. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмі Рэспублікі Беларусь 2008 года за кнігу “Палын. Чарнобыль”. Працуе ў Мінскім аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Источники:
// Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік.-Мн.: Маст. літ., 1994.-С.53.

// Універсітэт літаратурны / уклад. І.Ф.Штэйнер, І.А.Бароўская.-Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2005.-С.111-112.

Марина Влада-Верасень   10.01.2016 21:51     Заявить о нарушении

Перейти на страницу произведения
Перейти к списку рецензий на это произведение
Перейти к списку рецензий, полученных автором Елена Домейко
Перейти к списку рецензий, написанных автором Марина Влада-Верасень
Перейти к списку рецензий по разделу за 10.01.2016