Малюнкi лёсу

Яе сустрэў я на прадвесьні
Пад ручаёў, сінічак звон,
Пад ясныя, як сонца песьні
І ў сіні паднябесся лён.

Усё ў прыродзе ажывала,
Хоць церушыла снег зіма,
Бо сэрца радасна спявала
І спеў вяла яна сама.

І паляцелі дні за днямі
Цераз граніцы і гады,
Бо ў шчасце верылі мы самі
І ў шлях адзіны назаўжды.

Ды ўсё ў жыцці не адмыслова
Здараецца, як мы хацелі...
Мінула лета і нанова
У вырай птушкі адляцелі.

Зрабіў я многа недарэчна
І падтрымаў эмоцый шквал,
Запал іх здуўся быстрацечна,
Як жыта спелага падпал.

Рассыпаліся ў друз надзеі...
Жаўцее восень у вакне...
Ды пачуццё не халадзее
І кліча ў родны край мяне.


Рецензии