Восеньскiя перамовы
На травах лісця дываны
А ў малахітна- сінім небе
Чутны зноў журавоў званы.
Сінеюць срэбныя туманы
Завесай шчыльнай у лагчыне,
Плывуць вярхі дубоў, курганы
Над кісялём па лугавіне.
А навакол такая ціша
І з неба льецца крыкаў звон -
Лістоту ён бяроз калыша,
Ссыпае на барсучы схрон.
Мне незнаёмыя дарогі
Вядуць у незнаёмы кут.
Ці свет пазбудзецца трывогі?
Ці мірны знойдзецца маршрут?
Сустрэчы зноў і перамовы,
Якіх не ведалі з вясны
Але ўсё ж маем подых новы
І подых міру - не вайны!
11.11.2026 23:00
Свидетельство о публикации №126111200504