Вузел прагрэсу

Дні пралятаюць - меней часу
А ў галаве тоўпяцца планы
І я бягу, як апантаны,
Не думаю аб тым, як згаснуць...

Няма ад планаў, дум спакою
Яны заўсёды ў галаве,
Бо ўсё шпарчэй жыццё плыве
І ўсё шырэйшаю ракою.

Веды растуць без перашкоды,
Але ўсё мозгам ахапіць
І наноў думаць навучыць
Людзям патрэбны будуць годы.

Ды столькі часу ў нас няма
І стане нават меней можа,
Бо ў тым ШІ нам "дапаможа",
Але зусім не задарма.

Нам трэба ведаў тых масівы,
Што збярэ Штучны Інтэлект,
Ужыць, каб атрымаць эфект
Для ўсіх аднолькава шчаслівы.
Як гэты вузел развязаць,
Не запаволіўшы прагрэсу,
Даць этыцы і інтарэсам
Час ва ўнисон быццё ствараць?

Ва ўсякім разе часу мала
Трэба ў ШІ шукаць параду
Каб на Зямлі ўсё ішло да ладу
І ўсё ў гармоніі ўзрастала.


Рецензии