Схiлiся...
Malgorzata Marcinkowska
Схілісь над травою, узросшанай з расінкі,
Над шэптам ціхуткім асенняй былінкі....
Схілісь над лістом, вецярком калыханым,
На волю прастору апошнім сарваным...
Сонца народзіць каханне, ночка тугою ахіне,
Восень аплача растанне, птушыны хор сум накіне...
Адзвоніць дажджоў рэхам восень,
Я ў кроплях самотна кахаю -
Усё, што маё сэрца просіць,
Усё, што надалей шукаю...
Схіліся над сэрцам — успамінам прыкрытым,
Лістотай апаўшай, нібыта дыванам.
Адкрый пацалункам ціхім, паўзабытым
Глыток асалоды для вуснаў жаданы
Ў якім вераб'ёў шчэбет будзе забыты.
Схіліся...
Свидетельство о публикации №126110608762