Дэжавю 4. 11. 2026 г
Стаяў упершыню я ў Берліне.
Было самотна вельмі аднаму,
Было пытанне: куды лёс закіне?
Куды скіруе ён жыцця працяг?
Калі і ці змагу дайсці да мэты?
Пытанні без адказаў множаць страх,
І неспакою паўстаюць сусветы.
Застаўся свет знаёмы за мяжой,
Не падтрымаюць болей яго рукі...
Замежны край зусім яшчэ не мой,
І дапамога — толькі жонкі рукі.
Патрэбна будзе набываць сяброў,
Надзейнейшых — адсекла заграніца.
Сустрэчы ў мроях саграваюць кроў,
Але ж маглі яны мне толькі сніцца...
Прайшлі гады, і ў гэты ж дзень сустрэў
Я светлы позірк у Берліне на вакзале.
І ён цяплом душы мяне сагрэў,
Бо вочы так знаёма ў сэрца ззялі.
І раптам пасвятлеў пахмурны дзень,
А з ім жа праявіўся шлях да мэты,
Дзе досвед планы ўсе далей вядзе,
Бо адкрывае новыя сусветы.
У гэты дзень цераз гадоў паўсотні
Хацелася б мне глянуць на Зямлю.
Ці стане час зямлянаў бесклапотным?
Ці хоць прыкметы радасці ўлаўлю?
Свидетельство о публикации №126110503950