Прагрэс не чакае!
Ці паратунку, ці бяды,
Што нечакана, як заўжды,
Скіруе лёс і намаганні
Людзей, народаў і краін
У бок прагрэсу ці руін.
Дух моладзевы ажывае
Сям-там у Азіі, Еўропе,
Але ж у жорсткасці патопе
Яму сіл, моцы не хапае,
Каб зрынуць затхлы дух гадоў
Праўлення моцных рук дзядоў.
Губляюць гэтак пакаленні
Надзей і планаў развіццё
І цягнуць, як ярмо, жыццё
У безнадзейным прызямленні.
Канаюць мары, быццам дым,
Бо няма ходу маладым.
Хаця рашэнне ў свеце маем:
Каб падтрымаць прагрэсу ход,
На пенсію ў шэсцьдзясят год
Прафесараў мы адпраўляем —
Бо крэатыў у развіццё
Прыносіць моладзь у жыццё!
Дык, можа, слушна і «царам»
У гэткім самым сталым веку
Даць адпачынак і апеку,
А каб не мець душэўных драм,
Няхай даюць яны парады —
А не, як жыць усім, загады!
Свидетельство о публикации №126103000525