Восень. Нуда навалiлася...

Восень.  Нуда навалілася...
Холадна,  страшна старэць...
Хоць бы ты мне дазванілася,
Каб маё сэрца сагрэць.

Бо твае простыя словы,
Мяккі іх сонечны гук -
Подых прыносяць цудовы
І цеплыню тваіх рук!

Я аб нудзе забываю,
Зноў з табой побач стаю...
Казкаю- мрояй люляю
Веру, надзею маю.

Веру, надзею, што ў родны
Неяк вярнуся ў мой край...
Там стрэну позірк лагодны,
Там зацвіце ў душах май.

Там я не буду нудзіцца -
Стаўшы душой маладым...
Дай малахітным напіцца
Поглядам зорным тваім!


Рецензии