Калi б я быу творца музыкi...
"Якби я був музикантом…"
Калі б я быў творцам музыкі
І тонамі правіць меў лёс -
Я ўплёў бы ў раманс невялікі
Пярліны тваіх светлых слёз
Твае словы, сэрца каханае
Зліліся б у сумны нокцюрн,
А промні вачэй палымяныя —
У моцны акорд уверцюр.
;Каб сэрцы мелодыю гралі
У ціхую ноч пры луне,
Каб гукі яе, нібы хвалі,
Нясліся да цябе ўва сне.
;Каб сэрца тваё суцяшалі,
Душы дакрануліся б струн,
Тугу з вачэй любых змывалі,
Як летняга вечара сум.
Але як не творца музыкі
І гукамі правіць - не лёс
Я сэрца чароўныя зыкі
Табе ў падарунак прынёс!
Свидетельство о публикации №126101101564