Балгарскiя напевы. Сустрэча на Вiташы

Стромы схіл Віташа-гары.
Спякота і ні хмары
Кафэ «Бярозка», у двары
Гатэль пад назвай "Мары"

Кафэ мой позірк адшукаў -
Быць у цяньку хацеў.
Але знайшоў, што не чакаў,
Мінчанку там сустрэў.

Спаліла смага горла мне
І сэрца заціхала...
Яна ж на мове, нібы ў сне,
Кофе прапанавала.

Бляск малахітавых вачэй
І далікатнасць цноты
Запалі ў сэрца найярчэй
І дадалі спякоты.

Сунічных вуснаў мармелад,
Прыцягваў усіх зрокі
Пярліных зубак роўны рад,
Брывоў узлёт высокі.

Атласных валасоў штандар
Каціў на грудзі хвалі,
А ўсмешка песціла пажар,
Што сэрцы адчувалі.

Быў нам прыемны дыялог,
Хоць і мяшалі госці...
Ды ўсмешку я яе збярог,
Як дарагое штосці...

Няхай далёка родны край,
У момант ад Сафіі,
Ды на душы вясна і май,
Бо вочы маладыя.

Калі воч ззянне ахіне
І расцвітуць сады,
Неважна — сівы ты ці не,
Душой ты - малады!


Рецензии