Балгарскiя напевы. Стары Несебер
Перабівае шум прыбою.
Стары Несебер - дай нам руку,
Хвіліну дай пабыць с табою
Людзкая ледзь паўзла лавіна,
Здолела смага і мяне,
Уратавала нас Паліна
Келіхам зімнай Шардонэ.
Меў сок лазы водар жывіцы,
Шафрану лёгкі арамат,
Жылі ў ім сонейка крыніцы,
Пах, як цудоўны божы сад...
Ён нёс душы замілаванне,
Як далікатны дух дзявочы...
Як сонцамі на развітанне
Заззялі малахітам вочы!
Я ў Несебер Стары прыеду,
Каб спраўдзіць даўнія казанні
Што Шарданэ жывіць бяседу,
У малахітным вачэй ззянні...
Свидетельство о публикации №126100508022