Восеньскi роздум
І не вачэй зачараванне —
Яна з далёкага двара
Прыносіць сэрцу прывітанне.
Душы прыносіць смутны рай,
Затканы срэбрам павуціны,
Нагадвае родны край,
Дзяцінства ясныя гадзіны.
У небе — жураўлёў ключы,
Ім наўздагон спяшаюць гусі.
Пакуль ад болю не крычы —
Пакуль што мір на Беларусі.
Ізноў залоціць восень лес,
Бярозкі гонкія і клёны.
Шыбуе па Зямлі прагрэс —
Ці піша Інтэлект законы?
Жыцця законы для людзей,
Дзе кіраваць ШІ ўсім стане.
Будзе мякчэй нам ці цвярдзей?
Гэта для нас усіх — пытанне!
Восень — не сумная пара
І не вачэй замілаванне —
Праблем высокая гара,
І Штучны Інтэлект — пытанне!
Свидетельство о публикации №126092708668