Мая патрэба

Я без цябе, што лес без рэха,
Што без птушыных спеваў ранак.
Ты адзінай мне уцехай,
Тваім каханнем пакараны.

Сустрець цябе - адна патрэба,
Прайду і шыр, і бездарожжа.
Я пралячу у дождж поў неба,
Бо жыць мне без цябе не можна.
 
Мару крануць тваю руку сваёю,
Каб упрыгожыць бранзалетам.
Бо у каханні штось святое,
Цябе шукаць зімой і летам.


Рецензии