ШэНi Стась. Галава XLII
Пасля выздараўлення быў Стась у Харбіне,
Сустрэўся з бізнесам і з клінік персаналам,
Ды для праекта ён знайшоў там мала,
Бо давяралі ўсе кітайскай медыцыне.
Схадзіў на Сунгары, правы прыток Амура,
І ў сабор Сафіі з купалам зялёным.
Аблокі ў верасні паўзлі па небе хмура,
Пускалі ў вырай з ветрам лісце клёны.
Нядзелю адпачываў і не рабіў нічога.
Сюды — ён цвёрда знаў — заказана дарога!
Лячыць пачаў скацін, бо яны Божы дар
І ў асяроддзі іх урон ад раку значны,
А коцік ці сабака больш удзячны,
Чым іншы, поўны пыхі, гаспадар.
Правёўшы пошук навуковы ў інтэрнэце,
Пабачыў Стась, што ўзламаў яго патэнт
Пралечаны самім ім, мабыць, трэці
Расійскі бізнесовец, пацыент.
Ён усміхнуўся, як той здзек пабачыў,
Сказаў: «Злом за дабро аддзячыў!»
Здаецца мне, што дастаткова будзе
Апісваць Стася шлях нялёгкі гэты,
Што яго веў усё жыццё да мэты:
«Карысць прынесці хоць якую людзям!»
Я дзякую табе, чытач мой верны,
За цягавітасць і за сілу волі,
За тое, што трываў крок верша мерны
І мне ў зваротах слаў энергіі даволі!
Мой родны край! Прабач, што я не змог
Мой досвед палажыць да тваіх ног ...
.
Але пакуль жывы і яшчэ сілу маю,
Я буду шлях шукаць і рук не акладу,
Пакуль карыснасць ФДТ не давяду —
Ці ў ФРГ, ці ў сэрцу родным краю.
Бо ФДТ з святлом інфрачырвоным —
Бяспечная, імунітэт у хворых узмацняе
І ў орган, дзе жыруе рак шалёна,
Дакладна тэрапіі сродкі дастаўляе.
Таму вакцыну паспрабуе Стась стварыць,
Каб рак надзейна праз яе скарыць
.
Бо адыходзіць век тэрапій у небыццё,
Якія білі, каб знішчаць заразу,
І па здаровых клетках. Так адразу
Спынялі слізістай і паранхімы* жыццё.
Але ўжо настаюць часы другія,
І медыкі прыцэльна б’юць пухліны —
Таргетная ёсць гэта тэрапія,
І для яе патрэбныя вакцыны!
А са святлом інфрачырвоным фотатэрапія
Вакцыну створыць лепей, чым другія!
* паранхіма - сукупнасць спецыфічных клетак, якія выконваюць галоўную працоўную функцыю пэўнага органа.
Памерлі тры малодшыя браты
А Стась жывы, як быццам неўміручы.
І марыць легчы ў дол у роднай Тучы,
Дзе помняць сцежкі стук яго хады.
Дзе зведаў ён чароўнейшыя дні
І дзе ў бясконца змрочныя часіны
Надзею, веру ў жыццё нясла ШэНі,
Сказаўшы:" табе Бог аддаў хвіліны
Братоў, каб ты дайшоў да мэты!"
І рады я ёй пасвяціць твор гэты!
Свидетельство о публикации №126092401573