Нашаму Мiку -4!
Ты сонца наша, хоць табе чатыры.
Дай Божа, каб ты не зведаў зла імглы,
Каб рос здаровым у шчаслівым міры!
Унучак наш -ты ўсё яшчэ малы,
Але даў Бог табе энергію і сілы,
Каб вырасшы, ламаць мог і ствалы
А да бацькоў ты быў заўсёды мілы!
Унучак наш - будзь ты пакуль малым
Няхай расце твой розум, дзякуй Богу!
Будзь добрым ты, бо свет бывае злым,
І, дасць Бог, знойдзеш ты сваю дарогу!
Унучак мой - табе я шчыра рад
І ўсе мы тут табе бясконца рады!
Дай табе Божа яшчэ многакрат
Чуць нашы віншаванні і віваты!
Свидетельство о публикации №126092300530