ШэНi i Стась. Галава XLI

 
Шчаслівы лёс

Стась ружы палажыў пад Янкі фота
І паспяшаў на Мінск, бо сэрца грэла
Надзея, што Харбін паскорыць дзела:
«Знайду фінансы — скончыцца турбота!»
Ён Ніне пазваніў і папрасіў прывезці
Яму паперы прама на вакзал:
«Сустрэцца можам у тунэлі дзесьці,
Хоць жнівень, але сонца льецца шквал.
Буду чакаць каля більярднай уваходу
Цябе ў цяньку да самага прыходу!»

Размову скончыўшы, купіў напою пляшку
Ды хуценька ў тунэль пашыбаваў.
Наплечнік муляў. Стась паспрабаваў
Яго паправіць. Раптам стала цяжка
Ступіць і крок. Паветра не хапала.
Наплечнік скінуў, сеў, пасля прылёг.
Натоўп спяшаўся, было справы мала
Яму да Стася і ці жыць ён мог.
Набраўшы Ніну, напісаў: «Я жывы чуць.
Ляжу ў тунэлі, дзе багаж здаюць».

Нясцерпна вочы рэзала святло.
Стась павярнуўся, змежыў вейкі...
Яго збудзіў крык першабытны нейкі,
Як бы са смерцю бой жыццё вяло!
Крычала Ніна! Церла рукі, ногі,
А ён ляжаў і размаўляць не мог.
Пачуў сірэну хуткай дапамогі
І нітрагліцэрыну смак — гарчэй за грог!
Наклалі маску з кіслародам і, як п’яны,
Пачуў, што павязуць у Бараўляны.

У Бараўлянах дактары другія
Сказалі, што шчаслівы мае лёс,
Бо перанёс ён лёгачны трамбоз,
Дзе шэсцьдзесят адсоткаў — нежылыя!
Далі рэцэпт, перавялі ў палату.
Ніна дастала дацкі варфарын.
Праз пару дзён, як стала лепш багата,
Прыгоду ўчуў і Алекс — яго сын.
Пры выпісцы ўрач Серабро сказала:
«Вам Ніна новае жыццё падаравала!»

З бальніцы выйшаў Стась. Яго ў цяньку
Чакала Кочатава Ніна з асцярогай
І, каб не страціў ён прытомнасці дарогай,
Узяла яго надзейна пад руку.
Дарогаю расказвала пра брата,
Пра радасныя з ім у Тучы дні,
А Стась у думках ёй шаптаў зацята:
«Анёл-ахоўнік ты — мая ШэНі!»
І сапраўды: пакуль была дзяўчына,
То яе імя было — Шэйка Ніна.


Рецензии