ШэНi i Стась. Галава XL

 Напамін аб абяцанні

Вярнуўся Стась дамоў, а там чакала
Даўно на пошце вестачка яго.
Пісьмо яму Дзімітрава Марго
Аж з Тырнава, з Балгарыі даслала.
Яе сустрэў Стасёк калісьці ў Сочы,
Даўно ўжо, больш за тры гады —
Магнолій зоркі ў чэрвеньскія ночы
Шлях асвятлялі мройны да вады,
Дзе колісь з пены хваль, нібыта,
На пляж сышла Багіня Афрадыта.

Быў з’езд анколагаў. У зацямнёнай залі
Яны сядзелі побач выпадкова,
Стараліся даклады слова ў слова
Так зразумець, як лектары чыталі.
Марго, калі чагось не разумела,
Схілялася да Стася з запытаннем,
Пры гэтым дакраналася нясмела
Яго рукі. Стась паясняў з жаданнем,
Але каб шэпт яго другіх не турбаваў,
Ён твар яе амаль што цалаваў.

Пасля дакладаў быў банкет у рэстаране,
Што месціўся з верандаю ля мола.
Іграў аркестр, і сонечнае кола
Паціху прападала ў водным стане.
Прамень апошні пацінаю ночы
Заткаў на моры да Балгарыі кілім.
Марго да Стася прыхінула стан дзявочы,
Злілася ў хвалях вальс-бастона з ім.
Шапталі вусны: «Любы, часу мала!
Ідзі да мэты!» — Стасю так сказала...

З веранды рэстарана сцежкай зорнай,
Абняўшыся, яны на «дзікі» выйшлі пляж.
«Мой любы, ля мяне ты голым ляж!
Прыцісніся шчыльней! Табе пакорнай
Хачу я быць часцінкай кожнай цела!
Цалуй мяне! Зайдзі ў мой сад чароўны!
Кахай мяне, каб сэрцайка трымцела
Ад слодычы, якой і мёд не роўны!»
Стась вусны цалаваў аж да світання —
Шаптаў ісці да мэты абяцанне.

НОЧ У СОЧЫ

Гадзіны пяском сухім
Прасыпаліся ў небыццё...
Каханне на пляжы дзікім
Змяніла ўсё жыццё.

Хвіліны паўднёвай ночы
Пад месяцам залатым,
І стан далікатны жаночы,
Высокіх грудзей уздым.

Русалкі той голас цудоўны
У чары ахутваў цела.
Бязвольны, слабы і бязмоўны,
Скарыўся ёй, як хацела.

Песцілі целы хвалі
Белаю пенай жадання.
Смочкі рубінамі ззялі,
Прагнулі губы кахання...

Целы, нібыта ліяны,
Хвалям у такт спляліся,
Гукі дзівоснай асаны
З вуснаў сасмяглых ліліся.

Пад ранак стамілася мора
І больш не віліся хвалі.
На небе не стала зорак —
Адно яе вочы ззялі.

З тае пары сталі словы
Ёй абяцаннем святым,
Што будзе шукаць метад новы
Заўжды, пакуль будзе жывым!

І як толькі змружу вочы
Ў стоме ад дзённых спраў —
Успомніцца вобраз жаночы
І клятва, якую ёй даў!

Таму вярнуўся ў жніўні Стась да брата,
Стаяў з букетам чорных руж каля магілы.
Шчымела сэрца, ледзь хапіла сілы
Яго заверыць: «Скончу, што пачата!
Ты ж пажадай удачы мне ў дарозе,
Каб планы нашы дали добры плён
І больш ніхто не думаў у трывозе,
Ці зможа сам дажыць да новых дзён,
Калі святлом лячыць хваробы будуць
І жахі войн, і раку жах забудуць!»


Рецензии