Шэнi i стась. галава xxxix
Стась помніў, як усё прайшло:
Калі труны верх закрывалі,
У момант той трубу дасталі
З труны. І сонейка зайшло...
Хто і якія ўсклаў вянкі —
Прапала з памяці. Сышліся
Пасля сяброўкі, сябрукі
У хаце ўсе і паліліся
Пра лёс размовы і ўспаміны,
Пра век кароткі для мужчыны.
Трубу, што Янку Стась купіў
Калісьці ўжо даўно ў Берліне,
На памяць ён пакіне
У хаце, дзе дух брата жыў.
І з памінальнай вечарыны
Збяжыць ён хутка ў Мінск назад,
Каб на кватэры ў кузіны
Збыць ліпкі страх, што акурат
Ахутваў душу павуцінай,
Бо брата смерць была прычынай.
А там, у Валі Цыкуновай,
Стась спадзяваўся збыць жуду,
А з ёй трывогу і нуду,
Да мэты крочыць каб па новай.
Бо ў Валі сэрца залатое
І паэтычны склад душы.
Раскажа Цыкуноў пра тое,
Дзе з іхняй групы «карэшы»,
Бо быў Стась Віцю як ніяк
І аднакурснік, і сваяк.
На трэці дзень пазваніў і Ніне.
Яна пра брата і памінкі распытала,
Што не змагла прыехаць — шкадавала.
І Стась адчуў, што горыч страты гіне,
Знікаюць змеі страху і трывогі.
У такт размове абуджаўся свет,
Паціху ажывалі рукі, ногі,
І смерці аддаляўся чорны след.
Ніна ж, адчуўшы яго адзіноту,
Укладвала ў размову ўсю пяшчоту!
Пасля ў царкву ён пазваніў Усіх Святых,
Дзе настаяцелем з’яўляўся айцец Поўны.
На ўсходзе Мінска ён ансамбль стварыў чароўны,
Архітэктураю пераўзышоўшы ўсіх!
Храм-помнік гэты Рускую царкву напамінае,
Якая ў Лейпцыгу больш за стагоддзе асвячона.
Яна парэшткі тых салдатаў зберагае,
Што жыцці аддалі, каб збіць Напалеона.
Два Храмы-помнікі паўсталі на Зямлі,
Каб людзі ў міры надалей жылі!
Стась з айцом Поўным пазнаёміўся ў той час,
Калі той настаяцелем у царкве Рускай быў
І ў Лейпцыгу з усёй сям’ёю жыў.
Ён сустракаўся з айцом Поўным нейкі час
Калі ў Дом Міласэрнасці даваў гумдапамогу.
Была надзея, што царква найімаверней
І фотатэрапіі Стаса дасць дарогу,
І досвед свой ён на Радзіму верне.
Ды досвед не спатрэбіўся нікому —
З адмоўным вынікам вярнуўся ён дадому.
Свидетельство о публикации №126091800392