Шэнi i стась. галава xxxviii

Смерць брата

Ды ехаць у Харбін не давялося,
Хаця было сабрана ўсё ў  дарогу -
Брат Коля пазваніў, сказаў, што Богу
Янку, іх брату, душу аддаць прышлося.
Змяніў рок вераломна Стася планы
Прышлося ўсё шляхі ў Кітай забыць,
Бо адыход у вечнасць нечаканы
Патрабаваў праз дзень у Тучы быць.
Быў ясны ды халодны лістапад.
Нібы жывы ў труне заціхнуў родны брат

Назаўтра апаўдні  Янка хавалі,
Зляцеліся сяброўкі, сябрукі,
Пакрылі горку надмагільную вянкі,
Ўсе плакалі і слёз не выціралі.
А Стась стаяў здрацвелы каля Колі.
За дзень ён пастарэў на дзесяць год.
Стась уначы наплакаўся даволі.
Чагось шаптаў, лавіў паветра рот.
Малітву-верш шаптаў ён свайму брату,
Не розумам, душой адчуўшы страту.

Малітва па Янку

Ты самы быў таленавіты:
Музыка і ў футболе хват!
Замоўк заўчасна ў жвір спавіты
Дасціпны жарт твой, любы брат.

Трубы замоўклі адгалоскі,
Прасохлі слёзы ў дзяўчат
І на пагосце роднай вёскі
Спачыў навек малодшы брат!

Мы без цябе асірацелі:
Сястра твая і тры браты!
Ах, як мы ў шчасці жыць хацелі!
Чаму ж зламаўся першым ты?

Але табе тут абяцаю,
Пакуль наменьціць смерць касу,
Я ўсё, што ведаю, што маю -
Радзіме нашай прынясу!

Ты самы быў таленавіты -
Наш жартаўнік, наш ясны сон!
Як горка, што ты ў жвір спавіты
Не дачакаўся вольных дзён!


Рецензии