Свiцязь

Свіцязь-возера нас павянчала
Сваёй празрыстаю вадою.
Ты мне роднай на Свіцязі стала,
Засталася ж мне — маці святою!

Засталася мне яснаю зоркай,
Што нябёс аздабляе блакіт,
Песняй стала, калі ў жыцці горка,
І вадою, каб смагу ўтапіць.

Жураўлём недасяжным мне стала,
Што высока-высока ў небе
Праплыве марай, што не спаткала,
А курлыканне ўчую на глебе!

Можа, дасць Бог, у цемені ночы
Мне пакажаш шляхі, што вялі
У той край, дзе каханыя вочы
Малахітамі зорак цвілі...


Рецензии