Божы падарунак

Няма падарунка на свеце дарожай
Таго, што мы маем за міласцю божай
І з ім па жыццi пракладаем свой шлях:
Даруем пяшчоту сябрам, злыдням - жах!

Бо пры нараджэннi, як волхвы казалi,
Гасподзь лiтасьцiвы натуе ў скрыжалi
Ўсё, што нас стрэне ў гэтым жыццi
Колькi i  як, i куды нам iсцi.

 Дзе перашкоды нас стрэнуць,
 цi буры,
Дзе i калi  будзе ўсё у ажуры-
Ўсе ў тых скрыжалях стаiць адмыслова
Лёс чалавека слова да слова.

Ды прачытаць змогуць запiсы тыя,
Простыя людзi, душою святыя!
Людзi, што знаюць сяброўству цану,
Мiру жадаюць Зямлi,  каб вайну
Збыць перамовамi i назаўсёды,
Каб жыць шчаслiва маглi ўсе народы!

Бог запiсаў нам яшчэ ў скрыжалi,
Каб гордых правіць не абiралi!
Гордыя душы скрыжаль не чытаюць!
З iмi народы адно гора маюць!

Пыха нiдзе не шукае сяброў,
Дзе пыха правiць - лiецца там кроў!
Людзi! Чытайце скрыжалi свае!
Хай Бог святло вам i сiлы дае!


Рецензии