Шэнi i стась. галава xxxvi

 Лейпцыгская эпапея

Стась вытрымаў тэхнолагам аж год,
Яго жывіў дух Ены неілжывы,
Сяброўства з Біргіт. Але перспектывы
Для росту не даваў яму завод.
У Лейпцыгу знайшоў сам без турботы
Работу гіда ў турагенцтве ён —
Турыстам з СССР музеі ды кляноты*
Паказваць - паляпшаць адносін фон
Перакладаць там на сустрэчах тосты
Сінхронна з выступоўцам — хлеб няпросты.

Час наступіў для клопатаў па дому,
Прыйшла пара вярнуцца і ў сям'ю,
Каб ролю бацькі адыграць сваю,
Адносін досвед перадаць малому.
Бо ён ужо закончыў трэці клас,
І не заўжды яго міналі беды,
Пагэтаму настаў для таты час,
Каб жыцця досвед прылажыць і веды.
У вочнай клініцы знайшлася Стасю праца,
Ён з турагенцтвам рад быў развітацца.

Хадзіць на працу стала недалёка,
І паляцелі хуткакрыла дні,
Без спешкі, без вакзальнай штурхатні
Ад ранку і дзень цэлы — толькі вока.
Было для Стася нова і цікава:
Дырэктар Ломач быў прафесар выбітны,
Лячэнне раку вока — яго справа.
«А ці не лепш лячыць, — падумалі яны, —
Яго пры дапамозе ФДТ** ці фотатэрапіі?
Ды эфектыўней, чым маглі другія!»

Да мэты вёў лагічна шлях адзіны:
Стварыць патрэбна фарбавальнік новы
На базе парфірынавай асновы,
Бо клеткі раку любяць парфірыны,
Каб да таго ж ІЧ-святло*** ён паглынаў,
Бо найглыбей яно ідзе ў пухліны цела -
Тады магчыма будзе, шэф сказаў,
Лячыць салідныя пухліны досыць смела.
Ён ведаў, хоць шляхі існуюць і другія,
Найлепшы ж — ФДТ, ці фотатэрапія.

Святло заўжды з'яўлялася ў прыродзе
Жыцця крыніцаю для розных відаў,
І, колькі б Хаос**** ні ствараў іспытаў,
Зямля жыве, як сонейка ўзыходзіць.
Святло стварала ўсім ежу, лекі,
 Ад холаду ў час зімні берагло,
І нават факт, што мы ёсць чалавекі, —
Шлях развіцця намеціла святло!
Але патрэбна выбраць шлях дастойны,
Інакш і яго бляск задымяць войны!

Стась і яго сябра Аляксандр Шульга
Праз год сінтэзавалі парфірын,
Які Стась тэставаў далей адзін
На клетках раку, як толькі ільга.
Пасля пратэставаў Стась на мадэлі:
С6-гліябластомы мозгу ў пацука
І вылечыў жывёлу. Не хацелі
Вучоныя прызнаць прарыў пака.
Ды гэта Стася мала хвалявала,
Фінансаваць праект патрэба стала.

Ён больш за ўсё хацеў вярнуць Радзіме
З падзякай досвед, што сумеў здабыць,
Каб з ФДТ чарнобыльцаў лячыць
І поспехам сваім дзяліцца з імі.
Узяў ён капітал яго прыватны,
Што зарабіў на працы за мяжой,
І рызыкнуў спазнаць, на што ён здатны
І ці асіліць шлях да мэты той.
Стась выйшаў у паход. Ці поспех будзе?
Вам расказаць пра гэта не забудзем.

* - каштоўныя ювелірныя аздобы,
    упрыгожанні, скарбы — як экспанаты
    Gruenes Gewoelbe у Дрэздэне:
    каралеўскія кароны,
    калье, дыядэмы і
    іншыя вырабы з золата,
    каштоўных камянёў і г.д.

** - ФДТ -ФотаДынамічная Тэрапія
*** - ІЧ-святло — інфрачырвонае святло
**** - Хаос — у старажытнагрэчаскай
      міфалогіі бяздонная проднасць,
      з якой утварылася ўсё існае.


Рецензии