ШэНi i Стась. Галава XXXV
Тры гады ў Ене зьнічкай праляцелі.
Стась першы лазер "Ластаўкай" назваў,
Але пра мару ўсё ж не забываў -
Вучоным стаць, як і ў сям'і хацелі.
Каб мары даць належна завяршэне,
Стась заявіў, што будзе ён гатовы,
Праблем з рубінам адшукаць рашэнне,
Каб запусціць стабільна лазер новы.
Бо лазер працаваў, але даваў святло,
Якое вельмі плямістым было.
А быў патрэбны лазер на рубіне,
Які прамень даваў бы аднародны,
Бо ён для "чыпаў" вырабу прыгодны
У электроннай прамысловасці галіне.
Узяўся Стась і выканаў заданне -
Стварыў і ў гэтым лазеры прамень,
Які ў эффекце "хвалі павяртання"**;
3зяў аднародней чым вясёлка ў дзень.
Завод "Карл-Цэйс"*** той лазер пераняў
А Стась яго пазней і прымяняў.
Пасля завод прапанаваў яму кватэры,
Каб ён тэхнолагам згадзіўся працаваць,
І промнем лазера той "чып" гравіраваць,
Бо пастаўляўляць у СССР былі намеры.
Ды ўмяшаўся рок у бег жыцця -
Астрыд у Ене жыць не захацела,
У Лейпцыгу ўсё мелася, хаця
Гаспадара ў кватэры і не мела.
Прышлося Стасю на дзьве хаты жыць,
Шукаць работу, каб сям'ю стварыць.
Па вечарах у "Квантен-келлер" усе ішлі -
Гэта студэнцкі паб а побач - дыскатэка
Сяброўскі круг, што тонус чалавека
Падніме ўсюды, дзе б мы ні жылі.
Па буднях Стась увечар пасля працы
Туды заходзіў, каб быць між людзей
Не меў намеру ён там закахацца,
Але выпадак - лёсу чарадзей -
Калега папрасіла перакласці Стася
Прамову масквіча ў рэальным часе.
Бо не зрабіў ён перакладу з рускай мовы
Для канферэнцыі па лазерах у Ене
Дырэктар "Цэйса" азабоціўся ў замене,
Ніхто ж перакладаць сінхронна не гатовы.
На канферэнцыі хлапец амаль гадзіну
Даклад сінхронна на нямецкай мове
У мікрафон прадыктаваў, навушнік скінуў
І сам не рады быў такой дамове.
Але ж з букетам жывых руж чакала
Яго шэф-сакратарка, што ад шчасця ззяла.
Праз тыдзень яна Стасю пазваніла,
Каб перадаць яму падзяку і дарэчы
Узгодніць час з дырэктарам сустрэчы -
Прафесар Бірман**** загадаў, каб запрасіла
Яго ў дырэкцыю на важнае спатканне.
Стась пагадзіўся на сустрэчу тэрмінова -
Пабачыць Біргіт меў ён моцнае жаданне.
Патрэба ж "Цэйса" палягала ў перакладзе
Праграм для Рэнтгег-Літаграфа ў Зеленаградзе.
С тае пары тры месяцы падрад
Ён з Біргіт сустракаўся ў сонца ззянні,
А вечары напоўнілі спатканні
Пад фугі Баха ў цэркві многа крат.
Сустрэчы тыя густ узгадавалі
Іх душы аб'яднаў аргана гук...
Сядзелі моўчкі і адпачывалі
Ад дня турботаў, ад чужых жалезных рук.
І ўсё бліжэй была яму дзяўчына,
Як Рафаэлю колісь Фарнарына*****
* - Alma-Mater (з лаціны: „Маці-карміцелька”)
— гэта традыцыйнае абазначэнне вышэйшай навучальнай
установы(універсітэта ці інстытута), у якой чалавек
атрымаў адукацыю і якая духоўна ды інтэлектуальна
сфармавала яго як вучонага ці спецыяліста.
** - адбіццё святла без павароту яго фазы(англ. phase conjugation).
***- Завод оптыкі і электронікі Карл-Цэйс у г. Ена
****-Прафесар Бірман быў дырэктарам заводаў Карл-Цэйс у часы ГДР
***** - «Форнарына» (італ. La Fornarina) — Маргарыта Луці
- адзін з найбольш вядомых партрэтаў эпохі Высокага
Адраджэння, напісаны Рафаэлем Санці каля 1518–1519 гадоў.
Лічыцца, што яна была галоўнай музай і каханай Рафаэля ў апошнія гады яго жыцця
Свидетельство о публикации №126090808456