Шэнi i стась. кнiга vi. галава xxxii
Як ён вярнуўся, Стась не памятае,
Як у трызненні працякла дарога:
У Польшчы перасадак было многа,
Дзе і якіх — то памяць вымятае.
У памяці ж навек стаіць імгненне,
Як Астрыд з Янікам сядзелі ў вагоне,
І як малы за ўсіх прыняў рашэнне
У адпачынак ехаць ім сягоння.
Як на пероне Ян рукою ўслед махаў —
Паехаў Стась. Ці вернецца — не знаў.
З трызнення вырваў вокрык на граніцы:
«Взять чемоданы в руки и вперёд!»
Пад дуламі вінтовак праз народ
Вёў Стася пост — то не магло прысніцца.
Ён імігрантам аказаўся дома —
А гэта было, мабыць, выключэннем,
Таму было салдатам невядома,
Якое трэба тут прыняць рашэнне.
Сустрэлі па уставу, як бандыта!
Паўвека ўжо - сустрэча не забыта.
У цёмны вечар гутарылі ў хаце
Бацькі, браты яго з сястрою Валяй:
Лячыцца як і як жыць будзе далей?
Ад шчасця плакала, абняўшы яго, маці.
Перш-наперш трэба ў Тучы прапісацца
І на ваенны стаць хутчэй улік,
Каб не магло дзяржаве паказацца,
Што ён прыехаў і кудысьці знік.
Душа яго аж млела ад сустрэчы,
І думкі гэтыя былі так недарэчы.
Як птушкі з выраю, дзень паляцеў за днём,
А працы пошук плёну не даваў.
На працу ў Мінску ўладкавацца спрабаваў,
Ды без прыпіскі нават і з агнём
У горадзе надзей на працу не было.
Уладкавацца дзе — паўстала тут праблема.
Прыпіскай забяспечыла сяло,
Працоўным месцам — не раёну тэма!
А жыць на сродкі маці і братоў
Стась быў, канечне, цалкам не гатоў!
Гастрыт заціх і больш не турбаваў,
Ды Стась пра яго ў стрэсе дзён забыўся,
Ядой матулінай звычайнаю лячыўся
І кім было магчыма працаваў:
Камбайнерам у Тучы на жніве,
У гродзенскім тры дні ўніверсітэце...
Ды думка выспявала ў галаве,
Што прыйдзецца шукаць работу ў свеце.
Вярнуцца ў сям'ю — ўжо выспела рашэнне,
І Астрыд папрасіў, дала каб запрашэнне.
Нядзелі праз дзве яго ён атрымаў,
Аформіў візу на паездку ў ГДР.
Аб працы запытацца меў намер
У ФШУ*, дзе працаваў
Прафесар Гётц дэканам факультэта.
Стась яго сына стрэў, паперы як здаваў,
І ён прапанаваў спытаць бацьку пра гэта.
З расказу Стася апісаў, што ён шукае,
Што ў Лейпцыгу сям'я, што лазер добра знае.
* - Фрыдрых-Шылер-Універсітэт у г. Ена, Германія
Свидетельство о публикации №126090302571