ШэНi i Стась. Галава XXX
Цяплом сустрэчы выйшаў Стась сагрэты. Размова з консулам яму вярнула сілы,
Дала надзею і падаравала крылы,
Шлях адшукаць і ўзляцець да мэты.
А ўвечары да цешчы на кватэру
Ад Акадэміі навук з'явіўся пасланец.
Ён запісаў дыплома профіль на паперы, Паабяцаў, што пошукам канец.
Нібыта ў казцы ўжо на дзень другі
Стась атрымаў дамову з ЦФІ*.
Вучыць прыйшлося радыёнукліды
Па працах, на англійскай мове спрэс —
На гэтай мове размаўляў прагрэс,
Таму і Стась, аўтадыдакт без крыўды,
Зубрыў: якія Simple Past апісвае падзеі,
А для якіх Past Perfect падыходзіць.
Ляцелі дні. Ён верыў, і яму зардзее
Сонца англійскай мовы на ўсходзе.
Да мэты шлях — крамністая дарога,
Ды выбар - крочыць і няма другога!
Год праляцеў. Сям'і далі кватэру.
Сын нарадзіўся, стала больш турбот,
Хаця і так праблем быў поўны рот,
Але сям'я крапіла ў мэту веру.
На працы ж целам толькі чужародным
Застаўся Стась, бо быў з «Саветаў»
І працу атрымаў «шляхам нягодным».
Сам доктар Гілер неўзлюбіў яго за гэта,
А ён быў шэфам групы негалосным —
І ўсталяваў для Стася клімат невыносны.
Стараўся Стась, як толькі мог,
Ды ведаў яўна не хапала.
І хоць чытаў зусім немала,
На працу крочыў — бы ў астрог.
Стрэс пра сябе даў хутка знаць —
Гастрыт з'явіўся нечакана.
Параіў доктар спортам яго зняць,
Дамоў паехаць, зажыла каб рана.
Парада добрая, ды толькі раз на год
Наведваць СССР па візе мог «народ»!
Застаўся выбар: спорт ці фізкультура,
Бо летам у бацькоў адпачывалі дома.
На ўезд дазвол не атрымаць, вядома,
А эмігранты ўсе - «буржуйская натура»!
Бо не былі яны ўрадамі пасланы
"Ідэалогію Радзімы прадстаўляць",
А збеглі за мяжу ў кафэ-шантаны
І на карысць імперыялістаў працаваць!
За імі вока трэба, бо яны ж шпіёны,
Што прадалі Радзіму за рубель зялёны!
Са спорту — меўся альпінізм у інстытуце.
Пайшоў хлапец туды, любіў бо вышыню.
На боязь жонкі ён увагі не звярнуў —
Баялася ж яна, што галаву там скруціць.
У секцыі спартыўнай — дух добразычлівы, Хлапцы былі ўсе Стася аднагодкі.
Ён ачуняў душой, вясёлым і шчаслівым
Стаў зносін тон яго за час кароткі.
Сяброўскі дух гаіў гастрыт цяпер,
Бо ў альпінізме мусіць быць давер!
* - Цэнтральны Інстытут радыёнуклідаў і ізатопных даследаванняў АН ГДР
Свидетельство о публикации №126083104160