ШэНi i Стась. Кнiга V. Галава XXIX
Дарога ў Лейпцыг ад Берліна
Ляцела прама, як страла,
Як нітка лёсу, што вяла
Стася ўсё далей ад Айчыны.
Гудзеў натужліва матар,
Знаёмыя блішчалі зоры,
Ды не вязаўся разгавор —
Душою ён быў яшчэ хворы.
Як будзе далей — невядома,
Хоць жонка побач — а ці дома?
Прыехалі. Праз тыдзень у кватэры
Сабраліся дзядзькі, іх жонкі і кузіны,
Гатовыя пачуць сямейныя навіны,
Ды планы маладых і іх намеры.
Размовы пацяклі на польскай мове,
Адтаяў Стась і быў душэўна рад,
Калі пачуў, што да вайны ў Львове
Яны жылі. Там мелі дом і сад.
Сям'ю ж вайна паслала ў выгнанне,
Ім быў вядомы смутак развітання!
Рашылі на сямейным тым "савеце",
Глыбей жыццёвыя крануўшы тэмы,
Той факт, што Стасевы праблемы
Здымае праца ва ўніверсітэце.
Няхай ён зойдзе на фізфак
Мясцовага ўніверсітэта,
А там дэкан параіць, як
Рашыць праблему можна гэту.
Ды радасці не даў паход:
Вакансій не было ў той год.
Была надзея, што пашчасціць можа
Знайсці работу ў Іене ў ФШУ*,
Бо меў ёг пабрацімскія стасункі з БДУ,
І ўладкавацца там было б так гожа.
У Йене са стажорам з Мінску зайшлі ў дэканат,
Мэту візіту сябра пераклаў дэкану.
Але ў адказ пачуць быў Стась не рад,
Што месцы ў ФШУ запоўнены па плану.
Каб для сям'і заробак мець які,
Рашыўся Стась пайсці ў будаўнікі.
На працу ўладкавацца дапамог
Гер Бергер, што сусед быў па кватэры.
Ён Стася расспытаў і сам праверыў,
Ці сапраўды ён столярам быць мог.
Паўгода хлопец аздабляў кватэры,
Вучыў нямецкую, каб пачувацца дома,
І не збіраўся зачыняць ён дзверы
Для пошуку работы па дыплому.
Яму падказваў досвед чалавечы,
Што толькі пошук вывядзе з галечы!
Так і было. Аднойчы ў Кансулаце
Прыняў яго Генконсул СССР
І, выслухаўшы планы і намер,
Прапанаваў, каб час не траціць,
У Акадэмію навук запыт накіраваць.
Вучоных шмат ёсць там з СССР.
Аб працы для яго ён сам хацеў спытаць,
Бо адчувае да хлапца давер.
Быў гэта лёс ці бласлаўленне Бога?
У край навукі зноў вяла дарога!
Свидетельство о публикации №126083002730