Шэнi i стась. галава xxvii

 
Ланцуг сустрэч

Наш лёс — гэта ланцуг сустрэч
І яго звенні — радасці сустрэчы,
Бо гора -  розум чалавечы
І подласць - выдаляе прэч.
На тым жыруюць папулісты:
Палітыкі ды махляры,
Што людзям абяцаюць чысты
Пры ўладзе іх — рай да пары!
«Рабамі на галерах будзем,
Што абяцалі — вам забудзем!»

А людзі чуюць казкі тыя
І спадзяюцца многа год
Што будзе роўнасці прыход,
Часы наступяць залатыя.
Жыццё змяняецца, цячэ,
Без зменаў застаюцца казкі,
Што трэба пацярпець яшчэ —
І дабрабыт наступіць царскі.
Наіўны Стась быў — па вяселлі
Застацца ў Мінску жыць хацелі.

Адтанцаваўшы, з Астрыд ён
На Мінск сабраліся ў дарогу:
Шукаць параду, дапамогу,
Каб меў іх шлюб якісьці плён.
За тыдзень з ёю абышлі
У Мінску: гарсавет, абкам.
Нідзе ёй працы не знайшлі,
Таму рашыўся Стасік сам
Да жонкі выехаць з Радзімы —
Так бы сказаць, пайсці ў прымы.

Намер аб выездзе таксама
Ўхваліў прафесар Муравей.
Сказаў ён Стасю: «Едзь скарэй,
Як да сябе вас клічв Астрыд мама!
Будуем камунізм мы толькі на паперы,
І кожны для сябе, як гэта мне вядома!
Без сувязей — на гэта дай мне веры! —
Тут не жыццё — турма, а ў ГДР вы дома!»
І хоць не меў Стась плёну ў гарсавеце,
Ды, дзякуй Богу, ёсць сябры на свеце!

Назаўтра з Астрыд пайшлі ў яе кансулат,
На ўезд у ГДР запоўнілі паперы.
Іх консул падтрымаў у выбраным намеры,
Сказаўшы, што праблем не бачыць шмат.
Праз два дні Астрыд з'ехала ў Берлін.
Без перашкоды звольніўся Стась з працы,
Застаўся ў інтэрнаце жыць адзін,
Каб пашпарта на выезд дачакацца.
У пакоі Астрыд зноў жыццё кіпела —
Туды ўсялілася венгерка Грасіэла.

;Аднойчы, ледзь пастукаўшы рукою,
Яна зайшла і папрасіла дапамогі,
Бо не змагла пасля цяжкой дарогі
Валізку з рэчамі занесці жа пакою.
Стась дапамог, каб скрасіць адзіноту
Ды выведаць, жывуць як за мяжой.
Яна ж, адчуўшы сэрцайкам турботу,
Ахінула яго сваёй душой!
Зварыла чай, памыла вінаград...
Стась слухаў смех, піў ззянне вачанят.

З тае пары ў вячэрнія хвіліны
Пачуў Стась многа пра жыццё ў чужыне:
Яна ж з'явілася на свет у Аргенціне —
Літвінка-мама, венгр — тата дзяўчыны.
Пазней палячку падсялілі ў пакой.
Ім Анна Герман: «Раз адзін» спявала
І навявала песняй гэтакі спакой,
Што яго сэрца пра ад'езд і забывала!
Сунічных вуснаў мёд, перліных зубак стая —
Шаснаццаць поўных год! Цнота яе святая!


Рецензии