ШэНi i Стась. Галава XXVI

 Сустрэча з лёсам

Наканавана было Стасю лёсам
Навуку ў інстытуце развіваць,
А грошы ў будатрадах зарабляць
І не круціць пры прапановах носам.
Паціху грошы ашчаджаць і на кватэру,
Бо шчасцем была мінская «прыпіска»,
Не забываць вучоным стаць намеру,
Да доктара навук ісці было не блізка.
Ды часам лёсу бег змяняецца выпадкам —
І пойдзе ўсё тады зусім другім парадкам.

Хацеў паехаць да ШэНі ў даведкі,
Ёй расказаць пра спраў бягучы стан,
Што мара стаць вучоным - ўжо не зман,
Ды пошта прынясла благія весткі :
Пісьмо ўжо з Масквы ШэНі прыслала:
Здала іспыты і ў кампаніі сяброў праводзіць дні.
Аб ёй забоціцца хлапец з Тамбова ўдала,
Дапамагае ёй нават мудрэй радні.
Вось год, як ён закончыў інстытут
І, дзякуй Богу, атрымаў і працу тут.

Стась прачытаў пісьмо. Злажыў яго.
Адкрыў вакно, бо раптам забалела
Яму ў вісках. Аб чым спытаць хацела
ШэНі пісьмом вось гэтым у яго?
Ці ён адзін? Яе хай не чакае,
Бо план яе застацца у Маскве!
Няхай сяброўку  ён сабе шукае,
Бо Мінск яе не вельмі ўжо заве.
Струмень паветра думкі асвяжыў:
Прабач ШеНі! Я буду жыць, як жыў!

Сяброўку новую спаткаў Стась з ГДР,
З прыгожым імем Астрыд, з далікатным станам.
Было прыемна з ёй хадзіць вясною п'яным,
Раслі між імі цяга і давер.
Яе Стась навучыў катацца на каньках,
З ёй разам абышлі балоты і лясы.
Дурманіў розум ландышавы пах,
Праводзіў з ёю Стась шчаслівыя часы.
Хоць дожджык церусіў і быў дзянёк пануры,
Паехалі яны на танцы ў Дом культуры.

Вярталіся дамоў — ад шчасця вочы ззялі,
Хацелася спяваць ці ў неба ўзняцца -
Лёс іх сустрэў, змаглі каб закахацца
І рук ніколі б больш не разнімалі.
Назаўтра ў ЗАГС пайшлі і падалі заяву
Аб тым, што жыць сям'ёй хацелі б новай.
Спыталіся, як ім зрабіць карэктна справу,
Каб стала для сям'і надзейнаю асновой.
Заяву прынялі. У жніўні — пад вянец.
Паверылі яны, што ўсіх турбот канец.

У ясны жніўня дзень картэж з пяці машын
Прыбыў да інтэрнату ў лентах і шарах,
Стась Астрыд да аўто нёс лёгка на руках
І свату перадаў "вясельныя" ключы.
Расселіся. Картэж дамчаў іх да «Планеты».
Сустрэў марш Мендэльсона ў святочнай залі,
Прыгожы ў кветках стол, ды твар чужой кабеты,
Што віншавала іх - у памяць  ім запалі.
Фужэраў перазвон, абдымкі, вокліч «горка!» —
Да «Вечнага агню» ляціць машын пяцёрка.

Усклалі кветкі там, зрабілі фотак пару,
Пад'ехаў аўтабус, і ўсе ў яго паселі.
Да Стасевых бацькоў паехала вяселле
У вёсцы святкаваць і даць у танцах жару.
На Тучу паварот. Раўнюткая дарога.
Прайшоўся грэйдзер слаўна — няма ям!
Абноўлены платы і дахаў новых многа —
Парадак быў такі, што не чакаў Стась сам.
Райкам так прыказаў, матэрыял даў дарам,
Каб перад немкаю  не ўдарыць у гразь
таварам!

Ля хаты Стася тоўпіўся народ,
Цікаўныя пабачыць «немку» тую —
Ды не ў кіно, а побач тут, жывую!
Стапталі Стасю сад і агарод.
Пад'ехалі. Вядзе Стась жонку ў двор
І сустракае там перш-наперш свата.
Цікавы ён заводзіць разгавор,
Каб даў Бог лад сям'і ды каб жылі багата!
Іх Стасевы бацькі віталі на парозе,
Нібыта два вякі сустрэліся ў дарозе!


Рецензии