Единство
Шыбуе час спрадвечны,
Тым шляхам небяспечным,
Як з дрэва жоўты ліст.
Не весялей на відавоку,
Не шкодзіць добрых спраў,
Бо не скарыць той лёт высокі
Душы, што Бог аднойчы даў.
Салодкая мана не цягне,
Трывогі похіст не спугне.
Вясновай свежасці я прагну,
Бо ад яе прыемней мне.
Прыгожым словам бласлаўлёны,
Трымаў у мазолістых руках,
У сталасці не быў замкнёны,
Не пужаў пачварны жах.
Таго кахання абуджэнне,
Дзеля пачатку - спраў вянец.
Людзей імкненне, тым не меней,
Яднанне промняў і сардэц.
Свидетельство о публикации №126082702290