ШэНi i Стась. Галава XXV

Студэнцкія гады

Другі курс неяк непрыкметна
Прайшоў і знік у лесе дзён,
Не ўрэзаўся ў памяць ён.
Адно было ў ім адметна,
Што па наезджанай дарозе
Лягчэй каціўся ведаў воз.
Вучоба, як той верш у прозе,
Займела рытм, бо на авось
Стась больш ужо не спадзяваўся,
Прылежна працаваў, стараўся.

На трэцім курсе ў пакой
Жыць да яго Рычард падсяліўся.
Ён на юрфаку хоць вучыўся,
Ды з інтэрната за ракой
Было зручней і хутчэй многа
І пешкі бегчы на заняткі.
Калі ж трамваям, то дарога
Ляцела прама без аглядкі.
Білет трамвайны «па даверы» —
Быў зазвычай шматок паперы.

Стась з Рычардам пасябравалі к лету,
Бо мелі інтэлект рухавы.
Вёў Рычард іншаземцаў справы
У камітэце камсамолу ўніверсітэту.
Адтуль аднойчы атрымаў Стась прапанову
Стаць старшынёй «Сяброўскага савета»,
Бо ў стасунках браў ён за аснову
Дыпламатычны тон — там ацанілі гэта.
Была патрэба вырашаць канфлікты мірна,
А іншаземцам не дасі загаду: «Смірна!»

Так праляцеў курс трэці. На чацвёртым
Перасяліўся Стась у новы інтэрнат.
Ён, Пеця, Арвед, Клаус — ложкі ў рад
Стаялі на паркеце ў бляск нацёртым.
Студэнты з ГДР вучыліся прылежна,
Прыводзілі дзяўчат з «Іняза» на сябрыны,
На мове размаўлялі на замежнай,
Стась госцем быў балгаркі Лазарыны.
Так праляталі месяцы, гады,
Змяняліся сябры, стасункі без жуды.

Апошні пяты курс. Дыпломаў абарона.
Стась здаў дыплом на «5». Чакаў размеркавання.
Вучыцца не было ніякага жадання,
Хацелася кахаць, кахаць шалёна!
У бальных танцах ён на Трактарным заводзе
Вучыўся танцаваць танга і ча-ча-ча.
Па вечарах туды з сяброўкаю прыходзіў
І ў полымі гарэў, крануўшыся пляча.
Калі ж у танга грудзей смочкі адчуваў,
То забівала дух і  ён свет забываў!

Пасля дыплома ў Акадэмію Навук
Стажорам быў хлапец размеркаваны.
Жыцця далейшага былі няясны планы,
Бо там заробак быў з найгоршых рук!
У Інстытуце Фізікі пустым быў фонд зарплат,
Таму ўсіх навічкоў уладкавалі
На курсы ЭВМ і ў інтэрнат,
І як студэнтам ім стыпендыі давалі.
Дыпломы ж атрымалі праз паўгода,
Заробак грузчыка! Жыццё — ізноў прыгода!


Рецензии