ШэНi i Стась. Галава XXIV

Другі семестр

Другі семестр. Усё ўляглося.
З плячэй звалілася гара.
Вакацыі прайшлі. Пара
Зноў малаціць навук калоссе.
Стась рытм вучобы падлавіў,
Здаваў залікі і іспыты,
На канькабежны спорт хадзіў,
Быў адпачынак не забыты.
Студэнцкае жыццё цякло,
Як бы заўжды ўсё так было.

Пасля абеду ў інтэрнаце
Вяселлем поўніўся пакой:
Цяклі гісторыі ракой,
Што адбыліся ў час вакацый.
Хто ажаніўся па «залёту»,
А хто, даў Бог, не заляцеў.
Меў кожны нейкую заботу
І жыў, як сам таго хацеў.
Быў час вакацый — вольны час
І найжаданейшы для нас!

Ляцелі дні, і неўзаметку
Вышэй падняўся купал неба.
Чарнела лапікамі глеба —
Вясна ўжо рушыла ў разведку.
Зноў зазвінелі ручайкі
Пад светлы перазвон сінічак,
На галлё вербаў ля ракі
Спусціўся срэбраны рой знічак.
Цвіў сонца цветам вербалоз —
Найлепшы ранні меданос.

Граніт навукі паспяхова
Вучыўся грызці Стась заўзята.
І хоць было забаў багата,
Ды знаць навуку адмыслова
Быў самы першы запавет.
Яго дарогаю Стась крочыў,
За мэты зоркаю ўслед
Ішоў ён і нідзе не збочыў.
Бо зорка мэты і каханне —
Ёсць сэнс жыцця і пакліканне!

Вясна! На носе зноў іспыты,
Забыты карты і дзяўчаты.
Час падрыхтоўкі распачаты,
І забаўкі ўсе забыты.
Як не вучыўшы, спосаб скоры,
Іспыты паспяхова здаць? -
Пісаць было патрэбна «шпоры»
І лоўка іх пасля ўжываць.
Стась фокусы рабіў няўдала,
Вучыў, каб на іспыт хапала.


Рецензии