ШэНi i Стась. Галава XXII
У верасьнёвы дзень працэс вучэбны
Пачаўся ў першакурснікаў з сабрання.
Зяцькоў, дэкан, сказаў сваё вітанне,
Заверыўшы, дзяржаве што патрэбны
Спецыялісты і вучыцца адмыслова
Павінен кожны! Што яны - эліта!
Доктар Ткачоў, за ім узяўшы слова,
Заверыў, што дарога ім адкрыта
І кожны з іх павінен быць гатоў
Стаць доктарам трыццаці гадоў.
Пасля ім хто ў якой групе зачыталі,
Сказалі, што назаўтра к дзевяці
Ў працоўнай вопратцы павінны ўсе прыйсці -
Калгасы на ўборцы ўжо чакалі.
Прыйшлі і ў кузаў грузавой машыны,
Усеўся, хто як мог, іх гурт вясёлы.
Стась запытаўся імя ў дзяўчыны:
"Ларыса Мухіна з матэматычнай школы!"
"А тваё імя?" "Стась." "А, Слава! Міла!"
І з лёгкае рукі на Славу ахрысціла!
Вёска Лужкі на дзьве нядзелі
Прытулкам для студэнтау стала.
Працоўных рук у вёсцы не ставала,
Каб ураджай тае сяльгасарцелі,
Што назву: ''Пуць чырвоны'' мела,
Турнэпсу, бульбы, буракоў -
Сабраць, што на палях паспела,
Вязьлі студэнтаў. "Бурлакоў"
Бясплатных мець жадаў калгас,
Хоць марна трацілі вучэбны час.
Калгас прадукты харчавання
Ў дзень кожны выдаваў на рукі.
Каб стравы елі без панукі,
Варыць абед было заданне
Дзяўчат дваіх і хлапцоў двух.
Ім трэба было секчы дровы.
Хоць ранкам уставаць без скрух
І Стась заўсёды быў гатовы,
Ды посуд мыць, стол прыбіраць -
На полі бульбу лепш збіраць!
Ларыса Мухіна с сяброўкай
На "катаргу" геройскi заступілі,
"Змяіным" супам - пераперчаным кармілі,
Аркадзь Шэрайзен мыў пасуду лоўка.
Сябрук яго ніколі дроў тых не калоў,
Але паходжанні свае раскзваў гладка,
Не працаваў, а языком малоў,
Прывабіў чым дзяўчат - была загадка.
Стась нормы на ўборцы выпаўняў
Таму камсоргам на канцы ўборкі стаў.
У Мінск вярнуліся ў верасня канцы
І з галавою пагрузіліся ў вучобы,
Бо змарнавалі іх час без жалобы,
На ўборцы бульбы "роўнасці тварцы".
Да першай сессіі было ўжо мала часу
Таму заняткамі былі закрыты дні
І час той, даравалі што калгасу,
Спрабуй цяпер, як можаш нагані.
Як тых шчанят іх кінулі ў вучэнне,
Хто выжыве, каго й знясе цячэнне.
Свидетельство о публикации №126081902233