Кнiга IV. Галава XXI
Стась здаў іспыты на 13 балаў,
12 балаў - заліковы быў парог.
Студэнт! Юнак ляцеў не чуўшы ног
А цела ўсё ад радасці спявала!
"Маланкаю" бацькам паслаў ён тэлеграму,
Якою чуць не нарабіў сабе бяды -
"Я паступіў!"- стаяла. А куды?
На месцы падкасіў ён гэтым маму.
Ды страх матулі разагнала Зося -
У БДУ прайсці Стасю ўдалося.
Да канца жніўня засталося дзесяць дзён,
Каб атрымаць яму звальненне з працы,
Прапіску сцерці і з уліку ў войску зняцца —
Таму і да бацькоў не мог паехаць ён.
Прапіскаю займалася Лільяна.
З тугою Стась зайшоў у кабінет.
Яна адна. Устала нечакана
Ў яе абдымках ён пачуў: «Мой свет!
Арлёнак мой! Табе на развітанне
Сапраўдным стаць арлом даю заданне!»
І адхінулася. Не запрасіла сесьці.
Дрыжалі вусны і сціскаліся нервова.
Юнак стаяў аглушаны. Ні слова!
А позірк дыямент слязінкі песьціў,
Што на шчацэ Лільяны сном застыла.
Ледзь чутны лёгкі стук у дзверы
Гвалтоуна разарваў іх мукі. Не хапіла
Імгнення ім, каб выказаць намеры!
"Заходзьце!" - як з нябёсаў голас мілы.
Стась сеў. Стаяць не меў больш сілы.
Прапіску ў пашпарце Лільяна скасавала.
На ростані сказала:"Што ж, бывай!
Ляці арлом, ды нас не забывай,
Бо ўзлётнай паласой табе будоўля стала!"
Прыўзняўшыся, у вусны цалавала,
Паціснула да болю моцна руку.
Хлапчыне пры чужых няёмка стала.
Ён мямліў ёй падзякі за навуку,
За тое, што ў пакой да Грышы пасяліла
І разбірацца ў людзях навучыла!
Свидетельство о публикации №126081803179