ШэНi i Стась. Галава XX

Абітурыент

Вучоба працякала паспяхова,
Бо Стась усё ж у грузчыках застаўся —
На гэтай працы ён не так стамляўся —
І лекцыі запісваў слова ў слова.
Так праляцела восень без прыгод,
Загладзіў студзень снегам каляіны.
З букетам руж прыйшоў на Новы Год
Стась да ШэНі на яе імяніны.
Пад бой курантаў узнялі з гарбатай шклянкі —
На гэтым Стась закончыў заляцанкі.

Дні паляцелі ў вырай шэрым клінам;
Паездкі днём, вучоба вечарамі.
Вясна была ўжо не за гарамі,
Ды час настаў прыйсці другім навінам:
Прыслаў ваенкамат павестку ў лютым —
На медкамісію з'явіцца ў бальніцы.
Пра войска Стась забыў. Яго маршруты
Вялі ж у БДУ, бо там хацеў вучыцца!
Як доўг аддаць Радзіме, думаў ён
І вырашыў ісці ў дэсантны батальён.

Ды ваенкам другія меў намеры:
«Ёсць галава і добры атэстат,
Палёты ў лётнай школе — акурат,
Ісці табе хлапец у афіцэры!»
У лётчыкі юнак не выйшаў зрокам,
Дв ваенкам сам распавёў той план,
Сказаў яму:«Дарога ў нас шырока!
У афіцэрах зажывеш, як пан!»
"Пад бізуном хадзіць? Адна турбота!
Ды адказаў: « Вучыцца мне ахвота!»

Іспыты ў вучэльню ў ліпені былі, і планы
Юнак імгненна ў галаве сабе прыкінуў,
Што як «проваліць» там, дык праз гадзіну
У БДУ паперы могуць быць паданы,
Бо там прыём да ліпеня канца,
І застаецца час на падрыхтоўку дома!
Ён пагадзіўся! Каб, як з-пад вянца,
З ваенкамата выйсці. Раптам стома
На цела ўсё звалілася на месцы —
Ды гэткая, каб толькі дзе прысесці.


Рецензии