ШэНi i Стась. Галава XIX

Дарога да мэты

Лета ў сінім небе праляцела:
Парашуты, планеры, скачкі,
Тайны поціск тонкае рукі,
Водар чабаровы яе цела...
Вочы Волі зорачкамі ззялі
Ў вясёлках ранішняй расы,
Косы Персеіды распляталі
Ёй, як  Веранікі валасы...
Стась забыў пра кнігі, тэарэмы -
Першае каханьне мелі ўсе мы.

Верасень. Вячэрнія заняткі.
На фізфаку курсы ў БДУ
Стасю забівалі ў галаву
Для задачы ход рашэньня гладкі.
І ўсё меней часу на палёты,
Яшчэ меней часу на спатканьне —
Так жыцьця нялёгкага заботы
Падкасілі першае каханьне.
З Баравой прыбегла навіна:
Воля — ужо болей не адна.

Боль прынесла гэтая навіна,
Рысаваўся адзінокі шлях:
«Ты прабач! Не беражы ў снах!» —
Ціха адпісалася дзяўчына.
«Лёс такі мой! Так наканавана
Па жыцці ісці мне аднаму», —
Стась рашыў. Была адна загана —
Душу не было адкрыць каму.
Але лёс і тут бярог хлапчыну —
У трамваі стрэў ён Шэйка Ніну.

Радаснай была сустрэча тая,
Ажылі наяве ўспаміны,
Самыя прыгожыя часіны,
Школьная пара іх залатая!
Гаварылі недзе да паўночы,
Кожны расказаў свае прыгоды,
Сьвятлом зорным зьзялі яе вочы,
Раставацца не было нагоды.
А таму, каб болей не губляцца,
Адрасамі пачалі мяняцца.

Бачыліся раз на месяц, можа,
На занятках, працы — час ляцеў.
Ніну Валадзько ён там сустрэў —
Прыгажуню і з усьмешкай гожай.
Стала Стасю крыху весялей,
Да вучэньня ўзрасла ахвота,
Золатам бярозавых алеяў
Сустракала іх часьцей субота.
Лісьце шамацела пад нагамі,
Восень атуляла сэрцы снамі.

Белым пухам падалі аблокі
На лясы, на паркі, на дамы...
Гэтакай чароўнае зімы
Не было даўно! Каханьня крокі
Стась, да Валадзько адчуўшы Ніны,
Сувязь абарваў, каб не забыцца.
Посьпех абяцае план адзіны —
Ленінскі: вучыцца і вучыцца!
Зразумеў, што веды даюць крылы,
І вучыўся, колькі было сілы!


Рецензии