Шэнi i стась. галава xviii

 .
Першы палёт.

Скачкі былі абавязковыя
Для лётчыкаў - закон такі:
Зрабіць павінны тры скачкі
Усе курсанты новыя.
Увечар, скончыўшы скачкі,
У "Журавінцы" рэстаране
Падзею ўдвох  адсвяткавалі.
Застала ў Волі іх світанне,
Бо мабыць так яны жадалі.
Гадзіннікаў не назіраюць
У маладосці, як кахаюць.

Прачнуўся Стасік раніцою
Ў абдымках маладой Венеры.
Абое стомлены без меры,
Але шчаслівыя абое!
Як два струменьчыкі ракі
Спляліся шчыльна цела к целу,
Ён пальцы цалаваў рукі
І грудзей смочкі піў нясмела.
Яна, ў нірваннай паўдрымоце,
Не мела анічога проціў.

Ды ўсяму ў свеце ёсць канец,
Хоць свет бязмерны, бесканечны.
Жарсці хвіліны быстрацечны,
Бо праца — ўсяму ж вянец!
Стась хутка ўстаў і апрануўся,
Воля ж ляжала ў пэнюары,
Каб Стась і з месца не скрануўся,
А піў нагбом кахання чары.
Але ж прыйшлося ім растацца,
Бо быў абед, чакала праца.

Працоўны дзень цягнуўся вяла,
Кружыўся думак карагод:
Пра Волю, планёр і палёт,
Душа салоўкам шчабятала.
Палёт быў першы, як ні кінь,
Ён, як курсант, у неба ўзмецца,
Кране рукою яго сінь -
І думак ніць пра працу рвецца.
Які абраць жыццёвы шлях
Каб не застацца ў грахах?

Канец работы. Баравая.
Стаіць на ўзлётнай срэбны птах,
Крылаў яго надзейны ўзмах
На Стася ўжо даўно чакае.
Ад планёра да самалёта
Зачэплены даўжэзны трос —
Усё гатова для палёту,
Аж па спіне прабег мароз.
Стась, як курсант, сеў упярод,
Інструктар сеў. Загад: «На ўзлёт!»


Разгон. Узлёт і цішыня.
Планер плыве, бы ў акіяне.
У смузе Мінск нібы ў тумане,
Машыны, як сабак гайня,
Адна імчыцца за другою.
Стась ручку нахіліў налева,
Націснуў леваю нагою
І планер адхіліў ад дрэва.
Палёт прайшоў даволі ўдала,
Душа ад радасці спявала


Рецензии