ШэНi i Стась. Галава XV

Пошукі

Хлапцу патрэбны быў аўтарытэт.
Ён наймалодшым быў у інтэрнаце,
Мянушку «Малады» меў у брыгадзе,
Дзе быў узрост калегам не сакрэт.
Меў веку ён сямнаццаць год з паловай,
Наіўны, хоть начытаны даволі.
Цікавасць да дзяўчат была няновай,
Бо да траіх аж заляцаўся ў школе.
Кахаў узвышана, і брудныя размовы
На дух не ўспрымаў, бо меў слух адмысловы.

Аб яго мэце паступіць у інстытут
Ён выхавацельцы ў інтэрнаце расказаў,
Ключ з рук яе ў бібліятэку атрымаў —
Сказала: «Мэту знай! Не заставайся тут!»
Ёй дваццаць шэсць было, а звалася Лільяна,
Сцяг русых валасоў ляцеў за ёю ўслед.
Прыгожы, гнуткі стан і, неяк нечакана,
Лагічны думак лад для дасягнення мэт.
Параіла яму шукаць другой работы,
Каб стомай не адбіць і да навук ахвоты.

Так пазаймаўся ён нядзелі тры ці болей,
Пакуль не зразумеў, што марным будзе плён:
Пасля васьмі гадзін, дзе палі трушчыў ён,
Круціліся мазгі, як у гразі, паволі.
К таму ж дзяцінства мара — стаць пілотам —
У лётны клуб надзейна прывяла.
Ён мары не забыў, хацеў у неба ўпотай,
Бо згоды на той крок матуля не дала.
Хацелася ў тэатр, у самба і ў кіно —
Юнацкі імпэт быў, не мог абраць адно.

У лютым, як вясна нябёс узняла шаты,
Стась палі пазбіваў. Падмурак быў заліты,
А на яго пасля ляглі падлогі пліты,
І рос за мурам мур уверх з цаглін шурпаты.
Стась ставіў вокны і навешваў дзверы.
Стамлення не было, да працы ён прывык.
І ў брыгадзе ўжо на добрым быў даверы,
У спрэчкі не ўступаў, не распускаў язык!
І хоць па працы ўвечары вучыць стараўся,
Ды ў стоме цела плён вучобы рваўся.

Лільяна неяк падказала ў час размовы
Ісці на курсы падрыхтоўкі да іспытаў
Пры БДУ. Казалі, што нібыта
Быў гэты шлях да ведаў адмысловы.
І большасць з тых, хто курс адолеў гэты,
Найлепшы вынік мелі на іспытах,
Бо па праграмах БДУ вялі да мэты
Прафесары яго. Курсанты там адкрыта
Спытаць маглі, на што ім пры адказе
Звяртаць увагу асабліва ў кожным разе.

Назаўтра Стась з работы адпрасіўся
І на фізфаку БДУ знайшоў бюро дэкана.
Зайшоў, спытаў пра курсы. Нечакана
Дэкан яму сказаў, што ён спазніўся.
У верасня канцы тых курсаў быў пачатак,
Тройчы на тыдзень аб восьмай гадзіне,
Трыццаць рублёў іх кошт і дзесяць у задатак
У жніўні заплаціць, як вал студэнтаў схлыне.
Стась галавой кіўнуў, бо гаварыць не мог,
Ды вырашыў: прайду і гэты я парог!


Рецензии