Черты осени

Карагодам павуціння пераплецены
Ўсе сцяжынкі паміж хвоек і бяроз.
Гэта восені глыбокія адмеціны,
Калі восень успрымалася ўсур'ёз.

А наперадзе зіа з выпрабаваннямі,
Ці пужае маразамі, ці то не.
Новы Год, каму паштоўкі з віншаваннямі,
Намалюе хтосьці ноччу на вакне.

Прытулю  далоні да вакна з малюнкамі,
Прывітаюся з марозам за руку.
Ён адорыць мяне снежнымі карункамі,
Калі вуліцай іду па бальшаку.

Валадарніца зіма яшчэ наперадзе.
Птушкі ў выраі шукаюць сабе лёс.
Але восень, нібы шчасце хутка вернецца,
Пройдзем разам паміж хвоек і бяроз.


Рецензии