Развiтанне з мамай

Быў вечар снежня. Гадзін сем.
Сняжынкі ў святле фар мільгалі.
Іграў Ван Кліберн рэквіем.
Памерла мама - вестку ўзналі.

Спяшаліся мы ўтрох дамоў:
Я, мой сын, Ян, і брат мой, Коля.
Сцяной насустрач снег ішоў,
Дарогу замятаў і поле.

Чарнеў сям-там яловы лес
Пад снегам мажнымі стваламі
Знімаў я рэквіемам стрэс,
Што віўся крумкачом над намі.

У Тучу з Лейпцыгу вёў пуць,
Нас звестка жудасная гнала.
Я ведаў - мамы не вярнуць,
Бо ўчоры ўжо яе стала.

Ды тым мацней ціснуў на газ
Нагой зацята да падлогі
Ў сляпой надзеі - стрэне нас
Матуля ў канцы дарогі.

Агні мігцелі гарадоў,
Мы праляцелі дзьве граніцы...
Паверыць я ўжо быў гатоў,
Што мамы смерць магла прысніцца.

Ды вось і Туча. Мамы хата.
Святло ў пакоях. Ўсюды людзі.
Мама ў труне. Маўчыць зацята,
Жар свечак больш яе не збудзіць.

Знаёмы, самы родны твар,
Але няма болей усмешкі...
Чаму няма на свеце чар,
Каб заламаць да Стыкса сцежкі!

Каля труны я вартавым
Прысеў, каб сцішыць цела стому...
Пайшлі суседзі. Свечак дым
Ці зрок заслаў, ці ўпаў я ў дрэму?

Ды раптам бачу - паднялася
Мама і, сеўшы у труне:
Прамовіла: "На рукі вазьмі, Стасік
І ў ложак аднясі мяне!"

Яна мне рукі падала і я,
Падняўшы яе цела,
Падумаў: "Мамачка мая,
У хаце ўсіх сабраць хацела!"

У спальню я яе аднёс
І сам хацеў пры ёй застацца,
Але пачуў: "Табе не лёс!
Сярод жывых маеш застацца!"

Мяне рукою адвяла,
Настойліва, ды не штурхнула,
Нібы жывой рука была,
Ды толькі холадам дыхнула.

Я галаву падняў і мне
Здалося, што ўзняліся бровы.
Ды незаўважна, што дыхне
І пульс больш біцца не гатовы.

Я ўстаў, бо зразумеў, яна
Пайшла і больш ужо не з намі...
І ўваскрашаць яе адна
Мне зможа памяць думкай, снамі.


Рецензии