ШэНi i Стась. Галава XIV
У Мінску
У Кандалакшу ехаць не прышлося,
Направілі хлапца ў будтрэст чатыры.
Быў снежань. На двары марозік шчыры
Кусаў за рукі і шчыпаў у носе.
Пушысты, сіняваты іней серабром
Звісаў махнатымі ліянамі да долу.
Дыханне застывала зорным сном,
Снег сыпаўся іскрынкамі наўкола:
На прывакзальны пляц і на "Варотаў вежы",
Як мары юнака — цнатлівы, чысты, свежы.
Далі на «Журавінку*» прызначэнне.
Стась засяліўся ў будаўнічы інтэрнат,
Два ложкі ў пакоі — месца шмат,
Каб пасля працы прадаўжаць вучэнне.
За вокнамі — званкі трамвайнага прыпынку,
На ім Стасёк на працу ехаць мог.
На ложак ён прысеў, здалося, на хвілінку,
Але ўсю ноч праспаў затым без задніх ног.
Калега раніцой у сем сышоў на працу.
Падняўся і Стасёк, каб толькі не спазняцца.
На вуліцы трамвай рассейваў іскры роем,
Іх высякаў з дратоў, што іней абляпіў.
А сполах тых маланак так сляпіў,
Што застывала на імгненне ўсё жывое.
Натоўп, нібы мурашнік, за сабою
Цягнуў хлапчыну ў віск і шоргат шын.
Бялюткі ўвечар снег стаў брудным ад прыбою
Шматлікіх ног людзей і выкідаў машын.
Так прама на вачах шарэў кілім цнатлівы,
Так старыць стрэс людзей — хоць малады, ды сівы!
Трамвай па Горкага даехаў да Купалы
Ды вываліў натоўп паўсонных «рабацяг».
Дзень вейкі разгарнуў і даў жыццю працяг,
І сонца над ракой, прачнуўшыся, заззяла.
З Траецкае гары па вуліцы Купалы
Спусціўся да ракі Стась спешнаю хадой,
Праз Свіслач перайшоў, і неяк млосна стала —
Быў справа катлаван для «Журавінкі» той.
«Які будзе прыём, што запытаюць людзі?» —
Мільгнула ў галаве. «Ат, неяк ужо будзе!»
Пад ліпамі ў баку стаяў крыху нялоўка
Ў адзін паверх дамок. Пакояў недзе пяць.
Праз вокны — ранку золата відаць.
Бюро і кадравік, і "рабацяг" бытоўка.
Хлапца адзелі ў гарнітур з бавоўны,
Далі кувалду аж на цэлы пуд
І, выйшаўшы на двор, далі загад, каб роўна
Ён палі пазбіваў, што былі там і тут.
На рукі папляваўшы, хлопец развярнуўся,
Тры палі падраўняў, сагрэўся, распрануўся.
Злаўчыўшыся, як біць, займеў хлапец ахвоту,
Бо паляў тых было, можа, на тыдні два.
Пацёк пот ручаём, успацела галава,
А ён няспынна біў, пот выціраў употай!
Натоўпы мінакоў на вуліцы стаялі,
Захутаныя ў футры. Знатны быў мароз.
Хто галавой круціў, а хто праходзіў далей
І, каб і Стась учуў, бурчаў сабе пад нос:
«Бушуе, бо дурны і моц не ашчаджае!»
Не ведалі яны — Стась імідж зарабляе.
* - Рэстаран "Журавінка" на вул. Янкі Купалы 25.
Свидетельство о публикации №126080907125