ШэНi i Стась. Кнiга III. Галава XIII
Школа ўжо скончана! Дарога
Хлапцу ўяўлялася адна;
У БДУ* вяла яна
Прама ад школьнага парога!
Рашыў Стась — будзе фізык ён,
Каб саўладаць і з тэрмаядам**,
Каб нёс не сьмерць ён і праклён,
А дар сьвятла. Каб стала садам
Зямля і нёс жыцьцю цяпло,
Каб мірна ўсё наўкол жыло!
Стась на Фізычны факультэт
У БДУ падаў заяву
На імя рэктара, і справу
Перадалі ў іспытны камітэт.
Школу закончылі ў тым годзе
Два выпускі. Высокі конкурс акурат:
Адзін з шасьці жадаючых праходзіў!
Іспыты ж каб прайсьці без страт,
Куплялі тыя, хто меў грошы,
Вынік безь ведаў. І харошы!
У Стася грошай не было.
Надзея ўся была на веды,
І хоць тым пачуцьцём сагрэты,
Маліўся ўсё ж, каб павязло!
Ды слаба, мабыць, ён маліўся,
Ці школьных ведаў не хапіла —
Не паступіў, хоць добра біўся -
Мацней за веды грошаў сіла!
«Пайду будаўніком тады,
А паступлю праз два гады».
Рашыўшы гэтак, ён вярбоўку
У Кандалакшу падпісаў,
Дазвол на пашпарт атрымаў -
"Прыгону" разарваў вяроўку.
Бо большасьць тых, хто ў вёсцы жыў,
У той час пашпартоў ня мелі.
Дазвол на пашпарт сам вяршыў
Дырэктар той сяльгасартэлі.
Каб людзі ў горад не ўцякалі,
Дазвол рэдка каму давалі!
Вярбоўку тую мама Оля
Амаль што не перажыла,
Бо за сьлязой сьляза цякла,
Як бы ня жыў сыночак болей.
Але к прызначанай часіне
Была спакована валізка:
Яек, кілбас у смажаніне
І яблык сушаных дзьве міскі.
Абняў Стасёк усіх тады
І выйшаў з хаты назаўжды!
Народ зь сяла зьбягаў у горад:
Дзяўчаты, як і юнакі,
Кідалі к чорту лёс такі
І шляхам просьбаў, адгаворак,
А часам нават «падарунку»
Дазвол на пашпарт набывалі,
Спяшалі ў гарадскім кірунку,
Быт сёл самотных забывалі.
Бо радасці было няшмат,
Дзе шлях у камунізм — быў блат!
Здаваўся Госпадам абранай
Мясьцінай Мінск у тыя дні!
Нам вуліц сьніліся агні,
Яго і ліпы, і каштаны,
Што па зіме купілі ў нас
І ў Мінск вясной перасялілі —
Аб гэтым гутарыў наш кляс,
Дзядзькі ў калгасе гаварылі.
Мінск уяўляўся сьветлай марай
У параўнаньні з Тучай шарай!
* — Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт
**— Тэрмаяд: рэакцыя сінтэзу атамаў
вадароду і гелія з выдзяленнем
гіганцкай колькасці святла і цяпла,
як напр. на сонцы ці зорках
Свидетельство о публикации №126080802508