ШэНi i Стась. Галава XI

 
Сінёўская школа

Дзевяты і 10-ы клас
Сінёўская давала школа,
За пяць з паловай вёрст якраз
На ровары ды ў летні час
Накручвала шлях хутка кола.
Дырэктарам Бабейка быў,
Сын Якава, Іванам звалі.
Ён матэматыку любіў.
Са Стасем інтарэсы ў тым супалі,
Бо Стась любіў рашаць задачы,
І чым цяжэй — тым больш аддачы!

Аднойчы быў такі выпадак,
Што толькі Стась рашыў задачу,
А клас спісаў. Ды у прыдачу
Змаўчалі ўсе, каб быў парадак.
Ды ў паралельным класе «Б»,
Ніхто не адшукаў рашэння,
Факт падазроны. Для сябе
Шукаў Бабейка тлумачэнне.
У Васі Шаліка рашэнне запытаў
І высветліў, што сам ён не рашаў.

Затым спытаў яшчэ і Шэйка Ніну,
Але і Ніна доказ поўнасцю не знала,
А значыць, не сама яна рашала.
Застаўся Стась, каб дапісаць карціну.
Да дошкі выйшаўшы, ён выдаў тры рашэнні,
Ды без натугі так. Бабейка позірк кінуў,
Паставіў яму «5». І ў гэтае імгненне
Стаў яму Стась амаль што сынам;
Траіх дачок меў, сына ж Бог не даў,
Сыноў у вучнях Іван Якаўлевіч шукаў.

У клас 9-ы «А» за класную прыйшла
Яўгенія Якаўлеўна Баранкова,
Прыгожая сказаць — не тое слова —
Цяпер бы прыгажуняй-міс была!
Вяла грамадазнаўства ды гісторыю,
Тлумачыла падзей дзяржаўных ход.
Такая юная, што хлопцы некаторыя
Не прапускалі ў калідоры напярод.
Была для класа сябра і дарадца,
І родная сястра, можна прызнацца!

У школе быў фізічны кабінет,
Па хіміі і фізіцы вяліся там заняткі,
Пётр Савельевіч там вопытаў пачаткі
Даваў і вынікі тлумачыў сам як след.
Хоць прозвішча яго было Пазняк,
Быў крэатыўным дзецям на здзіўленне!
Вучыў жа і ў жыцці рашаць іх так,
Каб радасць перамог прыносіла рашэнне!
Быў па-юнацку непасрэдны, чуць наіўны,
Заўсёды роўны тон, ніколі агрэсіўны!

Каб рух ракетны вучням паясніць,
Патрэба стала вырабіць ракету.
Стась вызваўся рашыць задачу гэту:
Ракету змайстраваць і з класам запусціць.
У «Юным тэхніку» знайшоў яе чарцёж,
Прыдумаў з гільзы паляўнічай рухавік
З салетры самаробны порах, але ўсё ж
Яна ўзляцела ў неба пад шчаслівы крык!
А Пётр Савельевіч сказаў Стасю на гэта:
«Вер, ўзляціш, як гэтая ракета!»

Цікаўнасць да навук была ў Стася натуры,
Але Бог даў яму і памяць, нібы воск.
У вершах ажыўляў ён прыгажосці лоск,
У ззянні першых рос і ў снегавой віхуры!
То дрэвы маляваў у кужалі туману,
Калі на сенажаць паўзлі нячутна хвалі,
Было дзівосна так, што верыў зрок абману,
Што дрэвы і кусты з глыбінь марскіх паўсталі.
Знаходзіў рыфмы сам. Каб ажыла ж карціна,
Што словам маляваў, у тым памог Дубіна!

Павал Пятровіч! Ты, хоць выглядаў сурова,
Ды сэрца чулае і добрае ўсё ж меў!
І калі часам на ляноту і грымеў,
Ты найшчырэй за ўсіх бярог матулі слова!
Прысадзісты, як волаты-дубы,
Ты, вершы прачытаўшы Стася,
Сказаў яму: «Замнога барацьбы!
Дай Бог, каб нам пяшчота засталася!
Бо на Зямлі ўсяму дае каханне!
Жыццё пісаць — тваё ёсць пакліканне!»

Мой бестурботны, мой дзесяты «А»!
Ты шчасця востраў у праблемаў моры,
Дзе Купідон ў час ранішняй Аўроры
Даводзіў, што каханне — галава!
Мы забывалі кнігі і задачы
У летняй ночы паўпразрыстай белі.
Гублялі мы галовы, бо іначай,
Ды без кахання жыць і не хацелі!
О, Божа Ўсявышні, нам вярні
Юнацтва дні, як і кахання дні!

Настаўнікі мае! Майго жыцця аснова!
Вы прагу да навук, як факел запалілі!
І дзе б Вы ні былі, і што б Вы ні рабілі,
Я буду ўдзячны вам аж да канца зямнога!
Ваш дух суправаджаў усе мае памкненні
На тым шляху, што вёў і праз гады да мэты,
Падзяку Вам прынёс і, стаўшы на калені,
Прашу Вас я прыняць у памяць вершык гэты!
Настаўнік мае быць крыштальны, як крыніца,
Каб дух дзяцей-тварцоў мог бы з яе напіцца!


Рецензии