ШэНi i Стась. Галава X

Тучанская васьмігодка

Закончылі ўсе трэці клас —
Апошні ў школе пачатковай,
Чацвёрты будзе ўжо ў новай —
Рашылі ў райана якраз.
Школа размесціцца ў палацы
Яленскіх, што займаў саўгас.
Там болей месца ёсць для працы
Для перапынкаў парк якраз.
Бывай жа, Тарагінскіх хата,
Ты ведаў нам дала багата!

Дні лета хутка праляцелі,
І ў першы верасня дзянёк
Нам новы празвінеў званок,
І ў новым класе ўсе сядзелі.
Ды цёплы дух старое школы
З настаўніцай зайшоў у клас,
З яе ўсмешкаю вясёлай,
З лагодным голасам, што ў час,
Калі ты сам згубіў дарогу,
Заўжды спяшаў на дапамогу.

Чацвёрты клас прайшоў чароўна:
Даў ураджай добрых адзнак.
Стараўся вельмі Стась Шастак,
Яго, Настася Хведароўна,
У прыклад ставіла другім.
Бо ён не бегаў каля клуба,
Восеньскім вечарам даўгім,
Яму чытанка была люба
І ён знаходзіў у імгненне
Задачы цяжкае рашэнне.

Сканчэнне школы пачатковай
Адзначыў Стасік асабліва:
Падручнікі ўсе рупліва
Купіў і прачытаў па новай.
Ён алгебру рашаў запоем,
Бо быў захоплены задачай.
Мянушку атрымаў за тое
Энцыклапедыі хадзячай —
Так Люба Дарафей празвала,
Хаця сама не менш чытала.

Было два паралельных класы:
Клас пяты "Б" і пяты "А".
Вучылася ў іх дзятва
З Рудкоў, з Масцілавічаў часам.
Для дзетак з Тучы, Трацякоў
Было там незнаёмых многа,
Бо ў Слабаду з сямі гадкоў
Вяла іх школьная дарога.
Сябрамі ж сталі праз паўгода —
Такая ўжо дзяцей прырода!

У пяты «А» класнай прыйшла
Марыя Шыбут — Васілёва —
Яе так клікалі вяскова,
Бо з Трацякоў сама была.
Душэўная, як дзень вясновы,
Прыгожы, стройны стан дзявочы,
Нібыта крылы чайкі бровы,
Як зоркі ў небе, ззялі вочы.
Вяла гісторыю краін яна
І ажывала на занятках даўніна!

У матэматыцы найлепшы быў дарадца
Плюцінскі Казя, «Цэзар», карацей -
Ён быў найлепшым сябрам для дзяцей,
Бо кожны мог з праблемамі звяртацца!
Настаўніцаю мовы роднай
Была Чыгір Надзея Іванаўна.
Ліліся з тонкіх вуснаў словы годна
І ажыўлялі родны край чароўна!
Купалу дзецям, Коласа чытала,
Міцкевіча «Дзяды» дэкламавала.

Гады ляцелі за гадамі ўдалячынь,
У Тучы знік калгас, адно саўгас застаўся,
Але і ён бяднеў. Патроху разбураўся
Яленскіх «падарунак», як ні кінь.
Саўгаса парнікі пайшлі пад стадыён,
Закрылі, зруйнавалі спіртзавод
І з саду невялікі мелі плён,
Змяншаўся і заробак кожны год,
Вяскоўцы адракаліся зямлі,
Збягалі ў гарады, калі маглі.

Ды вёска яшчэ ўсё-такі жыла:
Вяселлі і радзіны святкавалі,
І хаты, нібы віллы, будавалі,
І гэтак жа ў рацэ вада цякла.
Дзень новы на мінуўшы, як блізняты
Ці кроплі дзьве стаячае вады,
Падобным быў. Жыцця быў ход зацяты:
Ні радасці вялікай, ні нуды.
Здавалася, што ўсё заўжды так будзе:
Ўсё тыя ж хаты, трактары і людзі.

Клас восьмы. У канцы яго — іспыты.
Без падрыхтоўкі Стась здаваў карцінна,
У восьмым «Б» найлепей Шэйка Ніна
Усё здала і восьмы клас забыты.
На развітанне «Цэзар» наш каханы
Прапанаваў парк новы ўсім закласці.
Няхай растуць кляны там і каштаны
На памяць моладзі і ёй самой на шчасце!
Цяпер успомніш іх украдкам за мяжою
І зразумееш, там ты ўсёй душою!


Рецензии