ШэНi i Стась. Галава IX
Год праляцеў — у другі клас
Прыйшла вучыцца Шэйка Ніна
І хоць трымалася нявінна
Ды ўсё ж заўважыў яе Стась -
Дзяўчынка з доўгаю касой
За першай партай ля прахода.
З вачыма, ззялі што расой,
Жыла ў іх радасці прыгода.
Цудоўныя насталі дні -
Час бестурботнай таўкатні.
Быў верасень, і так гаюча
Ім «лета бабіна» свяціла,
І яблык недаспелых сіла
Пякла аскомай немінуча.
Кароткі верш Стась напісаў,
Зарыфмаваў чатыры сказы,
Пасля, чакаючы паразы,
Ад Ніны выраку чакаў...
Яна той вершык прачытала
І бавіць час з ім болей стала.
Заняткі Ніну не стамлялі,
А побач з ёй стараўся ўпотай
І Стась усіх здзівіць работай,
Калі задачы ўсе рашалі.
Рашэння адшукаць сцяжыну,
І, як адказ быў памылковы —
Каб хутка адшукаць прычыну,
Доказ звяралі многа раз,
Калі ўжо стомлены быў клас.
Яны, як зладжаны дуэт,
Без стомы дробязі шукалі,
Што ім рашэння шлях казалі,
Ды былі ў тэксце без прыкмет.
Калі ж знаходзілі нарэшце,
Дык разам радавацца ўмелі,
І хоць клас перагналі дзесці,
Але ж усе над тым пацелі.
Вучобы праляцелі дні…
Стась Ніну проста зваў — ШэНі.
Яе вылічвалі ў кузіны,
Але з далёкае радні,
І радасна цяклі іх дні.
Сяброў не заўважаў ён кпіны
І злых насмешак часам рой,
Калі яны ішлі дахаты.
Ён зайца след тлумачыў ёй,
Як гнаўся воўк за ім калматы.
Пачуцці іх раслі цнатліва,
Бо жартавалі не зласліва.
Развёў іх лёс у пятым класе,
Каб іх сяброўства іспытаць:
Прышлося Ніне ў «Б» ступаць,
У «А» пайсці прыйшлося Стасю.
Чатыры зімы — доўгі час,
Дзе Стась, як хакеіст бывалы,
Даваў дзяўчыне майстэр-клас,
Як трэба крок рабіць удалы
І не сароміцца падзення,
Бо гэта - стрыжань навучэння.
Свидетельство о публикации №126080304596