ШэНi i Стась. Кнiга II. Галава VIII

Родная школа.

У сем з паловаю гадоў
І ў першы раз з букетам кветак,
Апрануты святочна гэтак,
Вучыцца ў школу Стась пайшоў.             
Буквар у сумцы і пенал,               
Алоўкі з ручкаю і сшытак,               
Каб да вучобы быў запал               
І шлях не меў бы прывід пытак —
Найлепшы тых часоў ласунак:
Ад мамы пернік — падарунак.

Вяргіні з мальвай для букета
Нарэзаў у садку ля хаты.
Стаяў там волат-клён кашлаты,
Дзе ў густой кроне ўсё лета
Шпакі будзілі дня світанак.
Каб не маглі далей сны сніцца,
Умыўся Стась у гэты ранак,
Студзённай чыстаю вадзіцай.
Сябры чакалі ля варот
Па веды пачынаць паход.

Кірэйчык Пеця, Шэйка Лёня,
Па-вулічнаму — Мазуроў,
Якубчык Валя — тых сяброў
Стась не забыў і да сягоння.
Хаця часоў нястрымны лёт
Дваіх з іх, лодкаю Харона,
Да больш гаючых Стыкса вод
Ужо адправіў, і заслона
Замкнула шлях жыццёвы іх,
Каб не блукалі між жывых.

Вясковай вуліцай у школу
Дзятва спяшала раніцою.
Стук брамкі чутны быў, за ёю
І галасок звінеў вясёла.
Дзіця адно, ці часам двое
Двор кожны ў школу адпраўляў.
Ды знікла душ багацце тое,
Як бы Мамай тут пагуляў.
Асот расце і крапіва,
Дзе колісь бегала дзятва.

Стаяла школа на пагорку,
Якраз на захад ад сяла.
Яна абсаджана была
Клянамі, што вялі гаворку
З кустамі руж, глогу, шыпшыны.
З антонаўкай, з налівам белым
Да долу гнуліся галіны,
Калі дзятва на іх умела
Апошні яблык атрасала
Ці проста ў гойданку гуляла.

У цэнтры саду дом стаяў.
Яго Стась Тарагінскі кінуў,
Калі шляхетны час прамінуў
І ў Польшчы долю адшукаў.
Паехаў да Зялёнай Гуры
Каханак мамы, сябра таты,
Скрыпач выдатны, балагуры
І шляхціч вольны і зацяты.
У сораквосьмым з'ехаў ён,
І змоўк цудоўны скрыпкі звон.

Аж шэсць гадоў стаяў пустым
Дом Тарагінскага на полі.
Тучанскай пачатковай школе
Быў перададзены затым.
У двух пакоях і ў дзве змены
Грызла навук граніт дзятва.
Бялелі ў сонцы вапнай сцены
І ззяла ставень сінява.
Дзеці ў хованкі гулялі,
Ці ў снезе след звяркоў чыталі.

Гурт першакласнікаў стаяў
Пад яблыняй ля ганка школы.
Нечутны быў больш смех вясёлы,
Бо клас напружана чакаў
Настаўніцы з'яўленне так.
На ганак узышла дзяўчына.
«Настася Хведраўна Казак —
Так зваць мяне!» Яна нявінна
І добра, як і маці Стася,
З усмешкаю ў клас падалася.

Гурт пацягнуўся ў клас за ёю,
Там былі парты ў два рады.
Яна ж рассаджвала туды
Дзяўчат і хлопчыкаў па двое.
Да Стася сеў Арлоўскі Коля
На трэцяй парце ля праходу.
Настаўніцы была то воля,
Хоць Стасіку не ў асалоду.
Сядзець хацеў з Пятром, вядома,
Бо з ім гуляў ён яшчэ дома.

Тут празвінеў званок і ў школе
Заціхлі смех і таўкатня,
Бо з моманту таго і дня
Вёў шлях жыцця на ведаў поле.
Настаўніца ж была надзейным
І сябрам, і правадыром.
Сядзеў гурт, слухаў благавейна,
Хоць голас не грымеў, як гром,
Бо ўспрымаў ужо, як клас,
Першай настаўніцы расказ!


Рецензии