ШэНi i Стась. Галава II
На захад ад хаціны нашай
Ляжаў папар. Там два дубы
Шаноўнай вартаю, як бы
Курган аточвалі над Начай.
Давалі цень і прахалоду
Надзейную ў час летняй спёкі
Густыя шаты. Год ад году
Спяшала Нача ў край далёкі,
Бруілася па іх карэнні
Аж у кургана сутарэнні.
Аднойчы на рачны пясок
Рака ў ножнах меч намыла
Ды ржавы штык, даўгі, як шыла,
Раменны, стлелы паясок.
Ў час Каліноўскага паўстання,
Сам Вендорф, як Галынскі пан,
Людзей заклікаў да змагання,
Каб волю краю даў тыран!
Атрад загінуў, і сяляне
Ўсіх пахавалі ў тым кургане.
Праз два стагоддзі казакі
Ізноў акопы тут капалі,
Хады бярвеннем мацавалі —
Чакалі немцаў з-за ракі.
Быў трэці год вайны сусветнай,
Вільгельм — стрыечны брат Міколы,
Стаяў на Шчары і ў час летні
Надумаў здзейсніць план вясёлы:
Разбіўшы рускія палкі,
На Вільню рушыць напрасткі.
Ды ваяваць тут не прыйшлося -
Цар Мікалай адрокся трону
А з ім згубіў ён і карону,
Бо так у свеце павялося.
Але ж у Каралеўстве Польскім,
Што з ВКЛ было ў звязе,
Палітыкай дзяржавы, войска
Сенат займаўся ў даўнім часе
Кароль быў выканаўцам волі
Сената толькі — і даволі!
Час затушыў вайны пажар,
Акопы лесам зараслі,
Праз іх сцяжынкі дзьве вялі
На хутар бабін. Колькі мар
Вітала ў галаве малога,
Калі ён бег да бабы ў госці,
А зрок не прапускаў нічога,
Шукаў, ці новае ёсць штосьці?
Пяшчотна кратала рука
У гняздзе яечкі жаўрука.
А той вісеў высока ў небе
І з песняй звонкай аддаляўся,
Каб і малы за ім падаўся,
Гняздо забыўшы ўжо на глебе.
Малы сачыў яго палёт,
Што да зямлі ніжэй спускаўся,
Счароўваў душу навылёт,
То заціхаў, то ўзмацняўся,
Іскрынкі з неба сыпаў гукаў,
Каб Стась, гняздо забыўшы, слухаў.
За ім прабегшы крокаў пяць,
Малы гнязда болей не бачыў,
Хаця яго ён і пазначыў
Сцяблінкаю, каб адшукаць.
Ды песні жаўрука ручай
Перасыхаў бруіцца з неба,
Сядзела птушка зазвычай
Ў сваім гняздзе. Была ж патрэба
Сагрэць яечкі сваім целам,
Каб птушаня расці хацела.
Ды вось і хутар. Бы ў вянку,
Будынкаў зрубы там прывольна
Сярод бярозак беластвольных
Стаяць, як у пары у танку.
На захад — крыты гонтам дом
На два канцы і дзве святліцы.
Веранда, сенцы. За вакном
У кусце бэзавым сініцы
Звілі гняздзечка ў весні час,
Бо ціха там было якраз.
На кухню з сенцаў вядуць дзверы,
Там печ і чорны ўваход.
Ён вёў на захад да варот.
Там над балотам кужаль шэры
Па вечарах туманам плыў.
Знікалі ў ім кусты і дрэвы.
Ён часам даплываў да ніў,
І птушак заціхалі спевы.
Аднак да позняе пары
Таўклі мак мошкі, камары!
У памяшканні між святліц,
Што іх як бы сабой злучала,
Галандка месцілася ўдала,
Дзве шафы, некалькі паліц.
Парадны выхад для гасцей,
Фікус у кадцы ля ўваходу.
Тут бавіў час свой найчасцей
Стасік у дрэнную пагоду.
Праз дзіркі ў дзверцах стаяка
Страву агню нясла рука.
На поўначы двара — гумно,
На ўсходзе — свіран, хлеў, вароты.
У іхніх шулах без турботы
Жыла сям'я шпакоў даўно.
Аднойчы Стась да сонца ўстаў,
Залез варотамі на шула,
Яечкі ў шапачку сабраў,
Прынёс у хату, каб зірнула
На іх матуля. Ды, о жах!
Апанаваў малога страх,
Бо мама наказала строга
Яечак болей не чапаць,
Бо не захоча прылятаць
Шпак у гняздо і вельмі многа
Па сваіх дзетках плакаць будзе.
А пакуль будзе іх шукаць,
Ён збудзць сонейка забудзе
Песняй, калі пара ўставаць.
Стась зразумеў і з усіх ног
Яечкі мчаў назад, як мог!
Свидетельство о публикации №126072701872